• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асабісты брэнд & Community Building: як быць заўважнымі ў эпоху думскролінга? (дэдлайн — 14 жніўня)

    Мерапрыемства арганізуецца ў рамках праекта Belarus Bee­hive сумесна з Цэнтрам новых ідэй і Imagu­ru пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

    Арганізатары абязаюць распавесці, як зрабіць голас чутным у эпоху інфармацыйнага шуму і як жывыя чалавечыя кантакты ўзмацняюць каманду. Удзельнікаў навучаць будаваць сваю прысутнасць у сацыяльных сетках і дапамогуць закласці аснову асабістага брэнда.

    Спікеркі і спікеры:

    Антон Раднянкоў — старшыня Рады Цэнтра новых ідэй.
    Кацярына Дошчачка — арганізатарка супольнасьцяў у Кракаве, сузаснавальніца пляцоўкі Pras­to­ra.
    Анастасія Рагатко — экспертка па камунікацыях і асабістым брэндынгу.

    Дзе: Imagu­ru, Twar­da 14/16, Warsza­wa
    Калі: 21–22 жніўня

    Дэдлайн падачы заявак:

    Варшава — 19 жніўня, 12:00 CET
    Іншыя гарады — 14 жніўня, 12:00 CET

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Праграма:

    21 жніўня (пятніца) | «Асабісты брэнд як “дзверы”: як прывесці людзей на свой голас?»

    да 14:00 — Заезд удзельніц і ўдзельнікаў
    14:00 – 14:30 — Вітальны буфет
    14:30 – 15:00 — Lid­er­ship first: чаму іначай асабісты брэнд працаваць не будзе? (Антон Раднянкоў)
    15:00 – 16:00 — Як асабісты брэнд фаўндараў узмацняе вашы праекты і каманды. Ці можа жывы чалавечы кантакт выратаваць нас у часы штучнага інтэлекту і думскролінгу? (Анастасія Рагатко)
    16:00 – 16:15 — Кава-паўза
    16:15 – 18:00 — Разбіраемся, на чым будаваць прысутнасць у сацыяльных сетках, ствараем аснову вашага асабістага брэнда. (Анастасія Рагатко)
    18:00 – 19:00 — Нефармальны нетворкінг

    22 жніўня (субота) | «Супольнасць як драйвер роста: калі, хто і навошта?»

    да 09:00 — Сняданак у гатэлі
    09:30 – 10:00 — Прывітальная кава
    10:00 – 12:00 — Як зрабіць так, каб ваша супольнасць задавала рытм жыцця ў горадзе? (Кацярына Дошчачка)
    12:00 – 12:15 — Кава-паўза
    12:15 – 13:30 — Практыка: збіраем ядро вашай супольнасці і вызначаем першыя крокі. (Кацярына Дошчачка)
    13:30 – 14:00 — Q&A і абмеркаванне вынікаў практычнай працы. (Кацярына Дошчачка)
    14:00 – 15:00 — Буфет з закускамі, нефармальны нетворкінг
    пасля 15:00 — Ад’езд удзельніц і ўдзельнікаў

    Звярніце ўвагу, арганізатары пакрываюць лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку. На пляцоўцы будзе арганізаваны буфет з закускамі, а для іншагародніх таксама будзе даступны сняданак у гатэлі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.