• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусь у 5000 знаках. Адкрытая лекцыя Рафаэля Майндэра па працы з беларускай тэматыкай (1 лютага)

    Вядомае дзелавое выданне Financial Times нядаўна апублікавала рэзанансны тэкст пра тое, як буйныя тэхналагічныя кампаніі міжволі становяцца праваднікамі беларускай дзяржаўнай і крамлёўскай прапаганды. Press Club Belarus запрашае журналістаў на сустрэчу з аўтарам артыкула — карэспандэнтам FT па Цэнтральнай Еўропе Рафаэлем Майндэрам.

    Фармат сустрэчы:

    Вы можаце слухаць лекцыю ўжывую ў Варшаве або далучыцца анлайн з любой кропкі свету. Будзе даступны пераклад з англійскай на рускую.

    Зарэгістравацца на лекцыю

    Што абмяркуюць:

    • беларускія тэмы, якія прыцягваюць журналістаў вядучых замежных медыяў і іх рэдактараў;

    • этапы стварэння тэксту: інтэрв’ю і пошук інфармацыі, у тым ліку камандзіроўкі ў Беларусь;

    • залаты стандарт FT: аб’ём, праца з наратывам, уменне бачыць галоўнае і адсякаць лішняе;

    • пытанні да выкладчыка.

    Рафаэль Майндэр — карэспандэнт брытанскага выданьня Finan­cial Times у Цэнтральнай Еўропе, жыве ў Варшаве. Раней асвятляў падзеі ў Іспаніі і Партугаліі для The New York Times. Працаваў у FT з 2000 па 2010 год у Парыжы, Бруселі, Сіднэі і Ганконгу ў якасці рэгіянальнага карэспандэнта ў Азіі, а ў 2022 годзе вярнуўся ў выданне ў якасці карэспандэнта ў Цэнтральнай Еўропе. Рафаэль швейцарац, працаваў журналістам у агенцтве Bloomberg News у Цюрыху. Ён таксама аўтар дзвюх кніг пра Іспанію.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.