• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзентацыя ў Варшаве10-га нумара Pamyłka і навуковай прэміі «Бізон Гіґс 2026» (10 верасня)

    Летам выйшаў юбілейны, дзясяты нумар зіну Pamył­ka. Рэдакцыя хочацца падзяліцца на сустрэчы з чытачамі ў Варшаве ўнутранай кухняй і планамі. А таксама распавесці пра другую эдыцыю прэміі «Бізон Гіґс» — прэмію супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Першая прэмія ўручалася ў лютым 2025 года. 

    Імпрэза пройдзе ў Варшаве 10 верасня 2026. Усіх зацікаўленых чакаюць а 18.30 па адрасе Uśpi­ona Księ­gar­nia, Stalowa 1/4, Pra­ga, Warsza­wa.

    Як намінаваць/ца на прэмію?

    У прэміі можна паўдзельнічаць як мінімум трыма спосабамі:

    Першы.

    Заявіць беларусаў, якія працуюць у галіне навукі і нечага дасягнулі ці бяруць удзел у чымсьці, на ваш погляд, важным? Важнасць абірае любы беларус і заяўляе навукоўца!

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Другі.

    Прызавы фонд фармуецца з унёскаў супольнасці навукоўцаў і прыхільнікаў прэміі, альбо мецэнатаў, якім сімпатычна навука наогул. Мы плануем сабраць 1000 эўра. Кожны грамадзянін можа падтрымаць фонд Прэміі фінансава на Buy Me A Cof­fee.

    Трэці.

    У адпаведна графіку з’явіцца спіс намінантаў. Тут можна прагаласаваць за свайго навукоўца.

    Графік:

    • Верасень–кастрычнік 2026 — збор сродкаў на прэмію;
    • Кастрычнік–лістапад 2026 — прыём заявак на намінантаў(-к);
    • Снежань 2026 — галасаванне за заяўленых асоб;
    • 20 снежня 2026 — узнагароджанне пераможцы(-аў).

    Пытанні можна накіроўваць на пошту: pamylka.zin@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.