• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чакалі? Семінар «Правы чалавека» на пальцах»— 12 чэрвеня ў Мінску

    Што ты ведаеш пра Правы Чалавека? Для чаго яны патрэбныя і чаму Дэкларацыю правоў чалавека напісалі пасля другой сусветнай вайны? Усё, што трэба ведаць кожнаму пра правы чалавека, ты можаш даведацца на семінары "Правы чалавека "на пальцах" — 12 чэрвеня ў Мінску

    Калі ты даўно хацеў разабрацца ў тым, што такое Правы Чалавека, паразмаўляць з тымі, хто з гэтым кожны дзень працуе, і чакаў зручнага моманту, каб аб усім даведацца — вось ён!

    Валантэрская служба «Вясны» прапануе за адзін вечар пазнаёміцца як з беларускімі, так і замежным праваабаронцам, а таксама даведацца, што такое Міжнароднае Моладзевы Праваабарончы Рух (МПД).

    Як Правы Чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці? З якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў? У чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі?

    Аб усім гэтым і шмат іншым мы пагаворым на семінары 12 чэрвеня (панядзелак). Семінар пройдзе ў Мінску, пачатак а 18–30. Аб месцы правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам, якія запоўняць анкету да 11.06.

    2 гадзіны мы пагаворым аб тым, з якіх пазіцый можна разглядаць правы чалавека, а пасля перапынку ў вас будзе магчымасць пазнаёміцца з таямнічымі літарамі МПР. Усяго мерапрыемства плануецца да 21:30.

    Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.

    Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

    Бонус для ўдзельнікаў

    Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

    Праграма «Правы Чалавека «на пальцах» з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

    Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: help@spring96.org

    Валанцёрская Служба “Вясны”

    Нашы старонкі ВКонтакте и Face­book.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Телеграм‑бот «Глаз бога» и «Магнит». Как милиционеры пробивают телефонные номера, почты и адреса беларусов

    Чтобы узнать, что у вас есть «безопасная» почта, вычислить адрес, куда вам привозят доставку еды (на квартиру, о которой никто не знает?) или в каких городах вы были, когда оплачивали сервисы в интернете — можно не отбирать ваш телефон или карту. Милиционеры пользуются ботами, которые уже собрали всю эту информацию — например, «Глаз бога». «Медиазона» вместе с «Киберпартизанами» рассказывает, как устроен бот.
    07.09.2023
    Акцэнты

    Какую информацию о нас хранят телеграм‑боты, чем они опасны и как удалить их из аккаунта? Отвечают эксперты

    Какие данные хранят о пользователях телеграм-боты? Как правильно удалить их из своего аккаунта? Как отличить настоящий бот от фейкового? «Медиазона» отвечает на эти вопросы вместе с разработчиком партизанского телеграма и одним из участников объединения «Киберпартизаны».
    21.08.2023

    Силовики пишут белорусам за границей в Telegram. Какие настройки мессенджера помогут защитить приватность?

    17.04.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці