• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чэк-ліст ад кіберспецыялістаў па наладах Viber

    Многія з вас працягваюць выкарыстоўваць Viber для зносін з сваякамі ці для іншых штодзённых спраў, хоць рэпутацыя гэтага месенджара ў плане прыватнасці далёкая ад ідэалу. Калі пакуль немагчыма цалкам адмовіцца ад яго, важна прынамсі зрабіць яго больш бяспечным.

    сацсеткі

    Фота: БАЖ

    Viber — не самы бяспечны месэнджар. Для адчувальных камунікацый КіберБабёр раіць выбраць Sig­nal. Але калі Viber патрэбен, то лепш за яго наладзіць бяспечней і выкарыстоўваць для побытавых мэт.

    Наладзьце двухэтапную праверку (2FA)

    Уключыце 2FA і ўсталюйце складаны PIN (не 1234 і не дата народзінаў). адзначце рэзервовы email, да якога ў вас надзейны доступ і праверце 2FA і на самім email.

    Налады → Прыватнасць → Двухэтапная праверка

    Задайце налады прыватнасці

    Налады → Прыватнасць

    Уключыце:

    • Схаваць статус кантакту («У сеткі»)
    • Схаваць статус паведамленняў («Прагледжана»)
    • Хто можа дадаваць у групы: «Мае кантакты»
    • Забараніць доступ да кантактаў, калі не патрабуецца

    Адключыце:

    • Дазволіць рэкамендацыі
    • Выкарыстоўваць peer-to-peer

    Как What­sapp и другие мессенджеры используются для распространения дезинформации

    Адключыце аўтазахаванне фота і відэа

    Медыя з Viber могуць аўтаматычна захоўвацца ў галерэю тэлефона і трапляць у воблачныя бэкапы (Google / iCloud).

    Налады → Мультымедыя:

    • Адключыць «Захоўваць у галерэю»
    • Адключыць аўтазагрузку кантэнту

    Рэзервовае капіяванне чатаў

    Важна разумець, што бэкапы захоўваюцца ў незашыфраваным выглядзе, і той, хто мае магчымасць адначасова зайсці ў ваш акаўнт Viber і ў акаўнт Google / iCloud, зможа аднавіць гісторыю вашых чатаў. Таму калі ў вас высокая рызыка несанкцыянаванага доступу да акаўнта ці прылады, то лепш адключыць хмарнае рэзервовае капіяванне чатаў

    Налады → Уліковы запіс → Рэзервовае капіяванне → пераканайцеся, што функцыя неактыўная.

    Злучаныя прылады 

    Калі вы выкарыстоўваеце Viber на камп’ютары, то праверце спіс падлучаных прылад і выдаліце невядомыя:

    Налады → Уліковы запіс → Камп’ютары і планшэты

    У Telegram і Viber ёсць функцыя, якая можа стаць праблемай падчас праверак тэлефона. Расказваем, як яе адключыць

    Сакрэтныя чаты

    Для адчувальных кантактаў выкарыстоўвайце схаваныя чаты з уключаным таймерам самазнішчэння паведамленняў. Для гэтага выберыце патрэбны чат, змахніце па ім налева і адзначце «Схаваць».

    Важна: Viber падтрымвае end-to-end шыфраванне па змаўчанні, але калі гэта зачыненая платформа, то праверыць рэалізацыю шыфравання праблематычна.

    Наладзьце push-паведамленні

    На заблакаваным экране варта паказваць толькі «Новае паведамленне», без тэксту і без імя адпраўніка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.