Docudays UA — міжнародны фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека (да 30 лістапада)
11 кастрычніка 2016
24-31 сакавіка 2017 года ў Кіеве (Украіна) пройдзе міжнародны фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека Docudays UA.
Фестываль арганізаваны Украінскай Хельсінскай радай па правах чалавека.
У конкурснай праграме — дакументальныя стужкі, створаныя ў 2015–2016 гадах. У праграме фестывалю — кінапаказы, канферэнцыі, майстар-класы аўтараў дакументальнага кіно, дыскусіі, семінары, фотавыставы, інш.
Грашовыя прэміі пераможцаў у розных намінацыях — па 1 тыс. даляраў ЗША. З умовамі ўдзелу ў фестывалі можна пазнаёміцца тут.
Дэдлайн падачы заяўкі на ўдзел — 30 лістапада 2016 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Было б табе сёння 50». Ліст журналісту Васілю Мацкевічу
20.09.2024
МЗС Германіі і генеральны дырэктар DW асудзілі рашэнне беларускага МУС
30.04.2024
Супраць відэааператара Яўгена Глушкова распачалі крымінальную справу за супрацу з медыярэсурсам 6TV Belarus
20.02.2024
Ці можа сертыфікацыя JTI ад «Рэпарцёраў без межаў» стаць новай магчымасцю для беларускіх медыяў? Разбіраемся
26.06.2024