Фестываль дакументальных фільмаў Watch Docs у Польшчы (дэдлайн — 1 жніўня)
1 ліпеня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Хельсінкскі фонд па правах чалавека запрашае на фестываль Watch Docs. Аўтары дакументальных фільмаў па тэме правоў чалавека могуць прадставіць працы на конкурс.
Калі: з 29 лістапада па 8 снежня 2024 года.
Дзе: у Варшаве, Польшча.
На конкурс прымаюцца дакументальныя фільмы на тэму правоў чалавека, праца над якімі была скончана пасля 1 студзеня 2023 года.
Фільмы павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове.
Пераможцы атрымаюць прызы ў некалькіх катэгорыях:
- Watch Docs Award за лепшы поўнаметражны дакументальны фільм,
- прэмія Марэка Навіцкага за выдатныя заслугі ў адлюстраванні тэмы правоў чалавека ў кіно,
- прыз сімпатый гледачоў,
- Green Dog Award за лепшы фільм аб экалогіі і правах чалавека.
Удзел у конкурсе бясплатны. Дэдлайн падачы заявак — 1 жніўня 2024 года.
Больш інфармацыі пра конкурс — па спасылцы
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Украінская вядучая перадачы «Арол і рэшка» атрымала расійскае грамадзянства
21.03.2024
«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Гутарка з вядучым Алегам Цітковым, які аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў
01.07.2024
ЕС решил взяться за регулирование Telegram
08.05.2024
Не даць забыць пра Беларусь. Прадстаўнікі БАЖ у Хельсінкі прымуць удзел у адкрыцці выставы пра зняволеных калег
08.08.2024