Фестываль фільмаў аб правах чалавека (да 2 жніўня)
22 ліпеня 2021
Watch Docs — гэта фестываль дакументальных фільмаў аб правах чалавека, арганізаваны Хельсинкским фондом по правам человека.
На конкурс прымаюцца дакументальныя фільмы аб правах чалавека, праца над якімі скончылася пасля 1 студзеня 2020 года. Фільмы павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове.
Пераможцы атрымаюць прызы ў некалькіх намінацыях: Watch Docs Award — для лепшага поўнаметражнага дакументальнага фільма, прэмія Марэка Навіцкага за выдатныя заслугі ў адлюстраванні тэмы правоў чалавека ў кіно, прыз глядацкіх сімпатый і Green Dog Award — для фільмаў пра экалогію і правах чалавека.
Удзел у конкурсе бясплатны.
Фестываль пройдзе з 3 па 10 снежня ў Варшаве, Польшча. Заяўкі прымаюцца да 2 жніўня.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
ChatGPT будет брать информацию для обучения из ведущих мировых медиа
18.12.2023
«Отстаньте от себя». Как включиться в работу после праздников — советы психолога и HR
05.01.2024
The Minsker — журнал з прыгожымі вокладкамі, які (не) выходзіць у Беларусі
04.01.2024
Журналістка «Белсату» Юлія Цяльпук: Мая нага трымаецца на дзевяці шурупах і тытанавай пласціне
02.04.2024