Гранты для СМІ ад Міжнароднага інстытута прэсы (дэдлайн — 18 жніўня)
Міжнародны інстытут прэсы (IPI) абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме Transition Accelerator. У праграме могуць удзельнічаць медыі, зарэгістраваныя ў еўрапейскіх краінах.
Праграма падтрымае 18 навінавых медыяў грантамі ў памеры 20 000 еўра. Да ўдзелу ў акселератары запрашаюць рэдакцыі, у якіх ёсць дакладна вызначаная задача ці праблема да вырашэння.
Праект падтрымлівае СМІ, якія імкнуцца развівацца і эксперыментаваць з інвестыцыямі ў лічбавую трансфармацыю, рэдакцыйнымі прадуктамі і бізнес-мадэлямі.
Праграма разлічаная на восем месяцаў. Каманды атрымаюць індывідуальныя кансультацыі, ацэнку патрэбаў, стратэгічнае планаванне і даследаванне аўдыторыі, знаёмства з новымі інструментамі, семінары і ментарскую падтрымку.
Заяўкі прымаюць да 18 жніўня 2024 года.
Больш інфармацыі і рэгістрацыя — па спасылцы.
Заяўнікі Transition Accelerator павінны прадставіць падрабязны план з апісаннем канкрэтнай праблемы, якую яны імкнуцца вырашыць. План павінен уключаць даследаванне аўдыторыі або тэставанне рынку, а таксама агульную стратэгію вырашэння выяўленай праблемы. Трэба апісаць параметры паспяховасці свайго праекта, мэтавую аўдыторыю, фінансавыя і кансультацыйныя рэсурсы, неабходныя для рэалізацыі.