• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хакатон «Галасы супраць смяротнага пакарання» (дэдлайн — 6 траўня)

    Беларуская Праваабарончая Школа і кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» запрашаюць на 3‑дзённы хакатон ідэй пра тое, як выводзіць тэму смяротнага пакарання ў публічную прастору.

    Калі: 15–17 траўня 2026 года.

    Дзе: Варшава, Польшча.

    Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль існуе смяротнае пакаранне. Яго выкананне адбываецца без адкрытасці для сваякоў. У сучаснай Еўропе не павінна быць месца для такіх практык — таму важна, развіваць грамадскую дыскусію на гэтую тэму, спрыяць большай інфармаванасці і імкнуцца да мараторыя і поўную забарону такога віда пакарння.

    Фармат:

    • Распрацоўка праектаў (медыя, адукацыя, мастацкія і крэатыўныя фарматы).
    • Праца ў камандах.
    • Фінальная прэзентацыя (пітчынг).

    Што прапануюць:

    • Харчаванне.
    • Фінансавая падтрымка (пражыванне і дарога — для часткі ўдзельнікаў/-ніц).
    • 500 USD на рэалізацыю для лепшага праекта.

    Дэдлайн: 6 траўня 2026 года.

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Прэмія Fetisov Journalism Awards (дэдлайн — 15 верасня)

    03.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.