• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    І мінскіх калег таксама запрашаем! Прэс-тур у Парк высокіх тэхналогій (апошні дзень рэгістрацыі)

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» разам з Адукацыйным цэнтрам Парка высокіх тэхналогій запрашае журналістаў медыя ў прэс-тур.

    Мінскіх журналістаў таксама запрашаем!

    У праграме — знаёмства з дзейнасцю ПВТ у Мінску і рэгіёнах, новымі адукацыйнымі праграмамі, выступы і сустрэчы, якія дапамогуць журналістам лепш пісаць на ІТ-тэматыку.

    Плануецца майстар-клас ад журналістаў, якія спецыялізуюцца на тэматыцы новых тэхналогій, а таксама лекцыя спецыяліста па пабудове карʼеры — яна распавядзе пра магчымасці сумесных праектаў паміж медыя і ІТ-кампаніямі.

    Якія спецыялісты цяпер запатрабаваныя?
    Кажуць, што ўвесь код ужо напісаны, таму індустрыі патрэбныя людзі творчых прафесій. Ці так гэта?

    Таксама адукацыйны цэнтр ПВТ абвяшчае конкурс публікацый па выніках прэс-тура.

    — Прызам будзе адукацыйны курс ад нашага цэнтра. Які? Мы прапануем веды, што будуць карыснымі ў журналісцкай працы, напрыклад, курсы вэб-дызайну, — кажа Дзіяна Качаткова, маркетолаг адукацыйнага цэнтра ПВТ. 

    Умовы ўдзелу ў прэс-туры

    Забяспечваецца праезд і харчаванне. 

    Чакаецца, што журналісты, якія прымуць удзел у прэс-туры, падрыхтуюць публікацыі для медыя, з якім супрацоўнічаюць і/альбо на асабістай старонцы ў сацыяльных сетках.

    Патрабаванні да публікацыі ў сацыяльных сетках:
    — Фота ці відэа;
    — Тэкст не менш за 200 слоў;
    — Тэг ГА «БАЖ» і іншых арганізатараў.

    Форма падачы заяўкі на ўдзел у прэс-туры 

     

    Дадатковая інфармацыя: maria.savushkina@gmail.com

    Мерапрыемства на Face­book

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці