«Індэкс цэнзуры» шукае старэйшага рэдактара (дэдлайн — 19 чэрвеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Індэкс цэнзуры» — вядучая брытанская арганізацыя, якая выступае за свабоду выказвання меркаванняў, асвятляе і абараняе яе па ўсім свеце.

Зараз Index шукае старэйшага рэдактара, які будзе працаваць у рэдакцыйнай камандзе часопіса і вэб-сайта.
Асноўныя абавязкі:
- Рэдагаваць артыкулы і аналітычныя матэрыялы для часопіса, загружаць іх на вэб-сайт і іншыя лічбавыя платформы.
- Каардынаваць працу з аўтарамі з усяго свету.
- Кіраваць штотыднёвай інфармацыйнай рассылкай для падпісчыкаў Index.
- Пісаць артыкулы і аналітычныя матэрыялы для часопіса і сайта.
- Узначаліць абнаўленне вэб-сайта і падтрымаць рэдызайн часопіса.
- Кантраляваць аналітыку пісьмовага кантэнту (вэб- і часопіснага), карэктаваць стратэгію для аптымізацыі ключавых паказчыкаў эфектыўнасці (KPI) і пашырэння нашай аўдыторыі.
- Супрацоўнічаць з мэнэджарам па камунікацыях над распрацоўкай новых фарматаў.
- Наладжваць партнёрскія адносіны для пашырэння ахопу і ўзаемадзеяння з Index.
- Прадстаўляць Index на мерапрыемствах, дыскусійных панэлях або ў СМІ, дзе гэта мэтазгодна.
Умовы:
- поўны працоўны дзень, кантракт;
- аплата 35 000 – 42 000 фунтаў стэрлінгаў у залежнасці ад досведу;
- аддаленая праца, але з частымі паездкамі ў Лондан.
Больш падрабязнасцяў пра вакансію і патрабаванні да кандыдатаў — ПА СПАСЫЛЦЫ
Каб падаць заяўку, дашліце матывацыйны ліст разам з рэзюмэ да 19 чэрвеня 2026 года, на адрас jobs@indexoncensorship.org
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў