• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    TUTAKA шукае відэамантажора (дэдлайн — 1 лістапада)

    TUTAKA прапануе вакансію для відэамантажор_ак, крэатар_ак відэакантэнту і спецыяліст_ак, якія працуюць з кароткімі фарматамі для сацсетак.

    Падыдзе тым, хто мае досвед мантажу ў Adobe Pre­miere Pro, DaVin­ci Resolve або іншых праграмах для відэамантажу, сочыць за трэндамі ў кароткіх відэа і ўмее творча адаптаваць кантэнт пад розныя платформы.

    Што трэба будзе рабіць:

    • мантаваць кароткія відэа для Tik­Tok, Insta­gram Reels і YouTube Shorts;
    • працаваць з матэрыяламі з фестываляў, канцэртаў, інтэрв’ю і іншых культурных падзей;
    • знаходзіць крэатыўныя рашэнні для падачы гісторый;
    • адаптаваць відэа пад розныя платформы;
    • працаваць з субцітрамі, гукам, дынамікай і візуальнымі эфектамі.

    Каго шукаюць:

    • чалавека з крэатыўным мысленнем і адчуваннем візуальнай мовы;
    • з досведам відэамантажу;
    • таго(-ую), хто сочыць за трэндамі ў кароткіх відэа і ўмее выкарыстоўваць іх творча;
    • чалавека, які ўмее самастойна арганізоўваць сваю працу і выконваць дамоўленыя тэрміны.

    Што прапануюць:

    • магчымасць дыстанцыйнай працы;
    • гнуткасць у арганізацыі працоўнага працэсу;
    • працу над культурнымі і медыяпраектамі;
    • магчымасць развівацца, эксперыментаваць і прапаноўваць уласныя ідэі;
    • ганарар па выніках суразмовы.

    Як адгукнуцца:

    Дашліце CV і спасылкі на прыклады сваіх прац на info@tutaka.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.