• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Калабаратыўная дата-журналістыка (да 16 жніўня)

    Праект «Калабаратыўная дата-журналістыка» прызначаны для дата-журналістаў, якія маюць жаданне пашырыць або абнавіць свае веды і навыкі ў сферы датамайнінга, дата-аналізу, дата-візуалізацыі і г.д.

    Праект праводзіць медыя организацыя n‑ost сумесна з Інфармацыйным офісам «Беларусь у фокусе». Члены сеткі n‑ost выступаюць супраць эканамічных, грамадскіх і палітычных абмежаванняў у працы журналістаў. Разам яны адстойваюць права на справядлівае ўзнагароджанне і шукаюць крыніцы дадатковых рэсурсаў на дарагія даследаванні.

    Праграма падыходзіць для ўдзельнікаў, якія імкнуцца да міждысцыплінарнаму абмену і любяць працаваць калектыўна. Удзельнічаць могуць як пачаткоўцы, так і дата-журналісты з вялікім прафесійным вопытам ці журналісты-следчыя, якія хочуць працаваць з метадамі журналістыкі дадзеных. Падаць заяўку на ўдзел можна камандай ці самастойна. У выпадку індывідуальнай заяўкі, мы правядзем адбор і аб’яднаем вас у каманды.

    У перыяд з 21 жніўня па лістапад 2021 гады шэсць каманд разам з экспертамі будуць калектыўна працаваць і сумесна распрацоўваць свае праекты. Удзельнікі атрымаюць падтрымку экспертаў у выглядзе ментарскіх сесій. Дзякуючы шырокаму спектру вэбінараў у вас будзе магчымасць пашырыць свае веды і навыкі.

    Курс ўключае наступныя этапы: 21 жніўня 2021 года адбудзецца стартавая сустрэча. Затым 4 месяцы каманды будуць працаваць над расследаваннем. Кожныя 3 тыдні будуць праводзіцца вэбінары па дата-журналістыцы. Па заканчэнні работы адбудзецца заключная сустрэча.

    Курс прапануе: навуковую стыпендыю; ментарскім сесіі; новыя прафесійныя кантакты; рэдакцыйную падтрымку; ўмацаванне журналістыкі дадзеных як рэсурсу грамадзянскай супольнасці; развіццё супольнасці дата-журналістаў.

    Чтобы Каб падаць заяўку, адпраўце свой праект праз гэту форму

    Заяўкі прымаюцца да 16 жніўня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    18.05.2026
    Акцэнты

    Трэнінг у Беластоку «Што можна і нельга журналісту ў Польшчы» (рэгістрацыя да 20 траўня)

    Калі вы працуеце ў беларускім медыя ў Польшчы і хочаце лепш разумець, як не парушаць нормы права, — БАЖ запрашае на двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Што можна і нельга журналісту ў Польшчы».
    14.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.