Камітэт абароны журналістаў шукае каардынатара праграм па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі
Committee to Protect Journalists (CPJ) прапануе вакансію Program Coordinator, Eastern Europe/Central Asia. Праца цалкам дыстанцыйная, кандыдат павінен знаходзіцца ў Еўропе. Дэдлайн падачы заявак — 10 верасня 2026 года.
CPJ — незалежная некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1981 годзе, якая абараняе журналістаў і свабоду прэсы ва ўсім свеце. Арганізацыя дакументуе парушэнні свабоды прэсы, дапамагае журналістам у небяспецы, займаецца адвакатыўнай дзейнасцю і выступае за вызваленне журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.
Абавязкі
Program Coordinator будзе адказваць за працу CPJ у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Сярод асноўных задач:
- маніторынг і дакументаванне парушэнняў свабоды прэсы і нападаў на журналістаў;
- правядзенне даследаванняў, падрыхтоўка аналітычных, мультымедыйных і навінавых матэрыялаў;
- распрацоўка і рэалізацыя адвакатыўных стратэгій для абароны журналістаў;
- узаемадзеянне з урадамі, міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі, медыя і грамадзянскай супольнасцю;
- прадстаўленне CPJ у медыя, на мерапрыемствах і міжнародных форумах;
- рэагаванне на выпадкі, калі журналістам пагражае небяспека, і арганізацыя неабходнай дапамогі;
- каардынацыя працы рэгіянальных даследчыкаў, карэспандэнтаў і падрадчыкаў;
- кіраўніцтва невялікай рэгіянальнай камандай.
Асаблівая ўвага будзе надавацца кандыдату з вялікім досведам працы з тэмамі свабоды прэсы ў Расіі і Усходняй Еўропе.
Асноўныя патрабаванні
- вышэйшая адукацыя або эквівалентны прафесійны досвед;
- не менш за 7 гадоў досведу ў медыя або адвакатыўнай дзейнасці, звязанай са свабодай прэсы ў рэгіёне;
- глыбокае разуменне праблемаў свабоды прэсы і геапалітычнага кантэксту рэгіёна;
- моцныя аналітычныя і даследчыя навыкі;
- здольнасць пісаць якасныя і лаканічныя справаздачы і аналітычныя матэрыялы;
- свабоднае валоданне англійскай і рускай мовамі; веданне іншых рэгіянальных моў будзе перавагай;
- добрыя камунікацыйныя, перамоўныя і арганізацыйныя навыкі;
- досвед кіраўніцтва камандай;
- гатоўнасць час ад часу ездзіць у камандзіроўкі па рэгіёне;
- валоданне Google Workspace.
Перавагай таксама будуць кантакты ў рэгіёне, досвед у сферы лічбавых пагроз і сачэння, распрацоўкі палітык, мультымедыйнай і дата-журналістыкі, а таксама працы з выпадкамі, звязанымі з траўмай журналістаў.
Умовы
Пазіцыя цалкам дыстанцыйная і разлічаная на чалавека, які знаходзіцца ў Еўропе. Пры неабходнасці трэба быць даступным для сустрэч і працы ў паўночнаамерыканскім усходнім часавым поясе (US Eastern Time).
Узровень аплаты залежыць ад досведу, навыкаў і краіны пражывання. Для арыенціру: калі б пазіцыя была ў Вялікабрытаніі, прапанаваны дыяпазон складае 72 250–84 000 фунтаў стэрлінгаў у год.
Як падаць заяўку
Рэзюмэ і заяўку неабходна падаць праз старонку вакансіі Committee to Protect Journalists на BambooHR.
Дэдлайн падачы заявак — 10 верасня 2026 года.
Падрабязнасці пра вакансію
@bajmedia
