• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс на ўдзел у Чацвертым Зімніку разнастайнасці (да 9 кастрычніка)

    Ён будзе праходзіць з 9 па 12 лістапада 2023 года ў Грузіі. «Журналісты за талерантнасць» запрашаюць узяць удзел маладых журналістаў_к, рэдактараў_к, пісьменнікаў_ц і квір актывістаў_к з Беларусі (ад 18 гадоў).

    Арганізатары пішуць, што праз моцны адукацыйны і эмацыйны  чыннік практычнага ўдзелу кожнага і кожнай, ўдзельнікі_цы паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну «мова варожасці», стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай і актывісцкай дзейнасці.

    Гэты конкурс для вас, калі вы:

    • Актыўна цікавіцесь праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;

    • Маеце пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі і актыўнасць у рознага кшталту творчасці;

    • Гатовыя працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Зімніка;

    • Можаце ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Зімніка разнастайнасці;

    • Гатовыя актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Летніка і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў творчасці і прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

    Дэдлайн заяўкі: 9 кастрычніка 2023 года.

    Што даслаць: заяўку на ўдзел. У яе павінна быць кароткае CV і матывацыйны ліст. Таксама трэба дадаць спасылку на прынамсі адну старонку ў сацыяльных сетках па электронным адрасе: j4t-belarus@protonmail.com. 

    Што арганізатары гарантуюць: харчаванне і пражыванне ў двухмесных нумарах (прыватныя выпадкі могуць быць абмеркаваны з арганізатарамі), выдаткі на авіяпералёт да месца правядзення, а таксама трансфер ў аэрапорт і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо цягніком).

    Падрабязнасці тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.