• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Курс «Медыйны праект: таямніцы прадакшна» ад IFAE (дэдлайн — 15 лютага)

    Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых IFAE запрашае на курс «Медыйны праект: таямніцы прадакшна». Заняткі пачынаюцца 22 лютага.

    Курс лепш падыходзіць не для дасведчаных журналістаў, а для тых, хто толькі плануе пачаць свой праект і шукае ведаў і дапамогі. 

    Варта запісацца на курс, калі:

    • у вас ёсць крутая задумка, але вы не ведаеце, як да яе падступіцца;

    • вы не можаце выбраць адну з некалькіх ідэй для вашага медыяпраекта;

    • вам не хапае ведаў у тым, як зрабіць будучы праект бачным;

    • не ведаеце, з чаго пачаць.

    Удзельнікі будуць вучыцца ствараць медыяпраекты па працягу шасці заняткаў. Важна ўжо мець ідэю, а на занятках вам дапамогуць яе дапрацаваць.

    Што будзе на курсе:

    • даведаемся, як проста і ясна вызначыць мэты і місію праекта;

    • вызначым, з якіх этапаў складаецца медыйны праект;

    • адкажам на пытанні: навошта і для каго ваш праект;

    • вылучым адпаведныя фарматы для кожнага з праектаў на курсе;

    • навучымся рабіць яскравыя і эфектыўныя пітчы і прэзентацыі праекта;

    • папрактыкуемся шукаць магчымасці для прасоўвання праекта.

    Калі: з 22 лютага па 28 сакавіка 2024 года, пачатак заняткаў — 19.00 па Мінску.

    Дзе: анлайн на дыстанцыйнай платформе.

    Спікеры: журналісты і медыяэксперты Аляксей ШотаЯўгенія Сугак, Іна Максімчык.

    Больш інфармацыі пра курс — па спасылцы

    Запісацца можна да 15 лютага 2024 года.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці