• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Летняя школа Барыса Нямцова (дэдлайн — 15 сакавіка)

    Пачаўся прыём заявак на ўдзел у Летняй школе журналістыкі і сацыякультурных даследаванняў Барыса Нямцова.

    Школа журналістыкі Нямцова — гэта два тыдні інтэнсіўнага навучання з вядучымі журналістамі, расследавальнікамі, паспяховымі медыяменеджарамі, даследчыкамі СМІ, рэжысёрамі.

    Асаблівасць школы 2024 года – удзел нямецкіх студэнтаў факультэта журналістыкі Дортмундскага ўніверсітэта, таму ўсе заняткі на першым тыдні будуць праходзіць на англійскай мове.

    Калі: з 14 па 27 ліпеня 2024 года.

    Дзе: Інстытут міжнароднай журналістыкі імя Эрыха Броста (Тэхнічны ўніверсітэт Дортмунда, Германія).

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    • вам ужо споўнілася 18 гадоў;

    • працуеце ў медыя, вядзеце блог ці займаецеся даследчай дзейнасцю;

    • свабодна валодаеце рускай мовай;

    • узровень ведання англійскай мовы — не ніжэй за B2.

    Патрабаванні да заяўкі:

    • прафесійнае рэзюмэ;

    • канцэпцыя медыяпраекта, які вы плануеце рэалізаваць па выніках навучання;

    • 1‑хвіліннае відэа на англійскай мове з аповедам пра вас і вашыя прафесійныя інтарэсы.

    Падрабязная інфармацыя — на сайце школы.

    Падаць заяўку можна па спасылцы

    Дэдлайн — 15 сакавіка 2024 года.

    Пытанні можна даслаць на пошту summerschool@nemtsovfund.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці