• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Marion Gräfin Dönhoff Fellowship — стыпендыя-стажыроўка ў Германіі (дэдлайн — 30 красавіка)

    Журналісты ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Арменіі, Малдовы, Узбекістана і Казахстана могуць прыняць удзел у праграме Mar­i­on Gräfin Dön­hoff Fel­low­ship. 

    Марыён Дзёнхоф. Крыніца фота: ndr.de

    Стажыроўка пачнецца ў канцы верасня і будзе доўжыцца 8 тыдняў. Удзельнікі будуць працаваць ва ўсходнееўрапейскіх або нямецкіх СМІ. Агранізатары выбіраюць адпаведныя медыі разам са стыпендыятамі з улікам іх інтарэсаў і кваліфікацыі. 

    Падчас стажыроўкі удзельнікі інтэгруюцца ў працоўны працэс прымаючых СМІ, а таксама працуюць над уласнымі журналісцкімі праектамі і робяць рэпартажы для сваіх рэдакцый. Добрае валоданне нямецкай або англійскай мовай з’яўляецца абавязковай умовай.

    Стыпендыя складаецца з аднаразовай выплаты ў памеры 3800 еўра. Гэтая сума прызначана для пакрыцця выдаткаў на праезд, харчаванне і пражыванне падчас знаходжання за мяжой, візавых збораў і медыцынскай страхоўкі. Ганарар за журналісцкую працу не прадугледжваецца. 

    Дэдлайн заявак: 30 красавіка 2024 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Стыпендыя Mar­i­on Gräfin Dön­hoff Fel­low­ship заснавана ў 2001 годзе ў гонар рэдактаркі штотыднёвай газеты DIE ZEIT Марыён Дзёнхоф, якая актыўна ўдзельнічала ў барацьбе з нацысцкім рэжымам і лічылася самай уплывовай нямецкай журналісткай пасляваеннага перыяду. Праграма штогод дае маладым журналістам з Германіі і Усходняй Еўропы магчымасць асабіста азнаёміцца з бягучымі палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі падзеямі і журналісцкім асяроддзем іншых краін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    Telegram хранит данные о бывших подписках, их могут получить силовики. Как себя защитить?

    При экспорте данных аккаунта Telegram мессенджер показывает в том числе каналы и группы, из которых пользователь уже вышел. На это обратил внимание канал «П‑Телеграм и кибербезопасность», который принадлежит «Киберпартизанам». «Зеркало» показывает, как это работает, и рассказывает, как позаботиться о своей безопасности.
    03.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці