• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Marion Gräfin Dönhoff Fellowship — стыпендыя-стажыроўка ў Германіі (дэдлайн — 30 красавіка)

    Журналісты ва ўзросце ад 23 да 35 гадоў з Беларусі, Украіны, краін Цэнтральнай Азіі, Каўказа, Малдовы, краін Балтыйскага рэгіёну і Расіі могуць прыняць удзел у праграме Mar­i­on Gräfin Dön­hoff Fel­low­ship.

    Марыён Дзёнхоф. Крыніца фота: ndr.de

    Стажыроўка пачнецца ў сярэдзіне кастрычніка і будзе доўжыцца 8 тыдняў. Удзельнікі будуць працаваць ва ўсходнееўрапейскіх або нямецкіх СМІ. Агранізатары выбіраюць адпаведныя медыі разам са стыпендыятамі з улікам іх інтарэсаў і кваліфікацыі. 

    Падчас стажыроўкі удзельнікі інтэгруюцца ў працоўны працэс прымаючых СМІ, а таксама працуюць над уласнымі журналісцкімі праектамі і робяць рэпартажы для сваіх рэдакцый. Добрае валоданне нямецкай або англійскай мовай з’яўляецца абавязковай умовай.

    Стыпендыя складаецца з аднаразовай выплаты ў памеры 4000 еўра. Гэтая сума прызначана для пакрыцця выдаткаў на праезд, харчаванне і пражыванне падчас знаходжання за мяжой, візавых збораў і медыцынскай страхоўкі. Ганарар за журналісцкую працу не прадугледжваецца. 

    Дэдлайн заявак: 30 красавіка 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Стыпендыя Mar­i­on Gräfin Dön­hoff Fel­low­ship заснавана ў 2001 годзе ў гонар рэдактаркі штотыднёвай газеты DIE ZEIT Марыён Дзёнхоф, якая актыўна ўдзельнічала ў барацьбе з нацысцкім рэжымам і лічылася самай уплывовай нямецкай журналісткай пасляваеннага перыяду. Праграма штогод дае маладым журналістам з Германіі і Усходняй Еўропы магчымасць асабіста азнаёміцца з бягучымі палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі падзеямі і журналісцкім асяроддзем іншых краін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.