• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны фотаконкурс, прысвечаны змяненню клімату і ахове азонавага слою

    Прафесійныя фатографы і фатографы-аматары з усіх краін свету запрашаюцца паў дзельнічаць у міжнародным фотаконкурсе, прысвечаным змене клімату і ахове азонавага слою.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/snimok_67.jpg

    Конкурс праводзіцца ў дзвюх катэгорыях:

    • Змены клімату маімі вачыма.

    • Азонавай слоі і я.

    Пакажыце і раскажыце пры дапамозе фотаздымкаў, што значыць абарона азонавага слою для Вас, які ўплыў мае яго разбурэнне на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе, і якія меры па абароне азонавага пласта прымаюцца ў Вашай краіне.

    Выкарыстоўваючы фатаграфіі, Вы таксама можаце выказаць сваё бачанне самой надзённай праблемы сучаснага свету — глабальнага змянення клімату. Зрабіце фатаграфіі момантаў, якія паведамляюць аб экалагічных праблемах гучней слоў, паказваюць як кліматычныя змены ўплываюць на якасць і ўзровень жыцця людзей і якія наступствы змены клімату для чалавецтва. Магчыма, Вы зможаце паказаць, што барацьба са зменамі клімату не з’яўляецца цяжкім цяжарам у часы велізарных магчымасцяў.

    Конкурс будзе праходзіць у некалькі этапаў:

    • Папярэдні адбор фотаздымкаў;

    • анлайн галасаванне;

    • Выбар пераможцаў.

    Прызы:

    1. Першае месца — фотакамера;

    2. Другое месца — планшэт;

    3. Трэцяе месца — мабільны тэлефон.

     

    20 лепшых фотаздымкаў будуць прадстаўлены на адмысловай фотавыставе, якая пройдзе ў Ташкенце, Узбекістан 11 верасня 2017 і будуць апублікаваныя на сайце фотаконкурсу. Аўтары лепшых 20 фотаздымкаў атрымаюць сертыфікаты.

    Таксама будзе абраны адзін пераможца катэгорыі «Жанчыны і азонавы слой», які атрымае спецыяльны прыз ад Стамбульскага рэгіянальнага цэнтра Праграмы развіцця ААН.

    Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

    У конкурсе могуць прымаць удзел прафесійныя фатографы і фатографы-аматары. Грамадзянства, нацыянальнасць, узрост не маюць значэння.

    Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку і адправіць яе разам з фатаграфіяй на info@envcontest.uz да 15 жніўня 2017. Кожны канкурсант можа даць па 1 фатаграфіі ў кожнай катэгорыі конкурсу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.