• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны конкурс трэвэл-фатаграфіі TPOTY (дэдлайн — 12 кастрычніка)

    Конкурс Trav­el Pho­tog­ra­phy of the Year (TPOTY) запрашае да ўдзелу прафесійных фатографаў і фатографаў-аматараў.

    Здымак пераможцы 2025 года Афанасія Малукаса з Грэцыі, які ён зрабіў падчас гіпнатычная цырымоніі Сема ў Турцыі / tpoty.com

    Можна дасылаць свае працы, зробленыя ў падарожжах. 

    У гэтым годзе ў конкурсе чатыры намінацыі для партфоліа, чатыры намінацыі для індывідуальных фатаграфій і намінацыя для моладзі (да 18 гадоў). Па выніках конкурсу будзе абраны лепшы фатограф-падарожнік 2026 года. Акрамя таго, будзе дзве намінацыі, дзе пераможцу вызначаць гледачы.

    Упершыню ўручаць узнагароду ў намінацыі «Узыходзячы талент». Яна створана, каб адзначыць пачынаючых фатографаў-непрафесіяналаў. Пераможца атрымае прафесійную ментарскую падтрымку для развіцця кар’еры.

    Сярод катэгорый:

    • прыгоды і падарожжы;
    • культуры, традыцыі і святы;
    • пейзажы – прыродныя і гарадскія;
    • дзікая прырода, марскія жывёлы, птушкі;
    • людзі свету;
    • падарожжа ў чорна-белым колеры.

    Пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі і падарункі ад спонсараў.

    Конкурс платны. Кошт удзелу — ад 14 да 99 фунтаў стэрлінгаў. Удзел у моладзевай катэгорыі бясплатны. У некаторых выпадках прапануюцца зніжкі.

    Дэдлайн - 12 кастрычніка 2026 года.

    Больш інфармацыі і падача заявак — на сайце конкурса

    Конкурс турыстычнай фатаграфіі TPOTY быў заснаваны ў 2003 годзе прафесійнымі брытанскімі фатографамі Крысам і Карэн Коу. Ад самага пачатку правілам конкурсу было раўнапраўе магчымасцяў: у ім на роўных удзельнічаюць і прызнаныя майстры, і пачаткоўцы, а ўзроставых абмежаванняў няма. Арганізатары прасоўваюць ідэю, што «падарожжа пачынаецца за парогам вашага дома», таму на конкурс прымаюцца здымкі не толькі з далёкіх экзатычных краін, але і лакальныя замалёўкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.