• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны саміт па прасоўванні праўды ад ICFJ (7–28 сакавіка)

    У рамках арганізаванага ICFJ другога штогадовага Міжнароднага саміту па прасоўванні праўды эксперты будуць праводзіць для ўдзельнікаў двухгадзінныя віртуальныя трэнінгі. У гэтым годзе ў праграму ўключылі рускую мову.

    Праграма ўключае чатыры вэбінары ў сакавіку. Удзельнікі, якія наведалі як мінімум тры вэбінары, змогуць падаць заяўкі на гранты і ментарскую падтрымку на распрацоўку ўласных інавацыйных праектаў.

    Праграма разлічана на рускамоўных журналістаў, якія жывуць за межамі Беларусі і Расіі.

    Тэмы:

    • 7 сакавіка, 15:00 па сусветным каардынаваным часе: Стварэнне альянсаў і сетак саюзнікаў

    з Аляксандрам Гарахоўскім, заснавальнікам і старшынёй праўлення Цэнтра аналітыкі і расследаванняў.

    • 14 сакавіка, 15:00 па сусветным каардынаваным часе: Як дастукацца да недаступных аўдыторый

    з Паўлам Свярдловым, галоўным рэдактарам Еўрарадыё.

    • 21 сакавіка, 15:00 па сусветным каардынаваным часе: Інавацыі для ўмацавання даверу

    з Джаміляй Марычавай, журналісткай-расследавальніцай і заснавальніцай @protenge.kz.

    • 28 сакавіка, 15:00 па сусветным каардынаваным часе: ШІ ў журналістыцы

    (дакладчык удакладняецца).

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Больш інфармацыі пра саміт — па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці