«Трыбуна» шукае рэдактара беларускамоўнай стужкі навін
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Найбуйнейшае спартыўные медыя ў Беларусі аб’яўляе вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін.

Абавязкі:
- напаўненне стужкі навін;
- напісанне ўласных навін;
- маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;
- адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;
- адпраўка пуш-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.
Патрабаванні:
- веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;
- пісьменная беларуская мова;
- уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;
- увага да дэталяў;
- самадысцыпліна для дыстанцыйнай працы;
- наяўнасць досведу працы ў медыя ці вялікае жаданне рабіць кар’еру ў медыя.
Умовы:
- гібкі графік;
- асобныя ганарары за дадатковыя віды працы (тэксты, анлайны);
- сумеснае абмеркаванне фінансавай кампенсацыі;
- дружны калектыў, які за праўду.
Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Карэспандэнт стужкі навін».
Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць дадатковымі плюсамі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў