Набор у школу блогінга для дзяцей з Лізай Ветравай
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Цэнтр беларускай салідарнасці абвясціў набор у школу блогінгу для дзяцей і падлеткаў у Варшаве. Як заяўляюць арганізатары, мэта заняткаў — не абмяжоўваць выкарыстанне сацыяльных сетак, а навучыць карыстацца імі разумна, бяспечна і творча.

Заняткі будуць праходзіць пад кіраўніцтвам блогеркі Лізы Ветравай.
Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава
Група для дзяцей 9–13 гадоў
На занятках дзеці будуць:
- прыдумваць ідэі для сваіх ролікаў;
- здымаць і мантаваць відэа на смартфоне;
- вучыцца ўпэўнена выступаць перад камерай;
- працаваць у камандзе;
- пазнаёмяцца з асновамі бяспечных паводзін у інтэрнэце: абарона асабістых дадзеных, прыватнасць, кібербулінг, хейт і лічбавы след.
Заняткі па суботах, 11:00–12:30. Старт — 11 ліпеня.
Група для падлеткаў 14–17 гадоў:
Удзельнікі будуць:
- ствараць сцэнарыі і здымаць сучасныя відэа;
- удасканальваць навыкі мантажу і працы з кадрам;
- вучыцца расказваць гісторыі і браць інтэрв’ю;
- развіваць асабісты брэнд і творчыя праекты;
- вывучаць лічбавую бяспеку, адказную камунікацыю ў інтэрнэце і правілы бяспечнага карыстання сацыяльнымі сеткамі.
Заняткі кожную сераду, 17:30–19:00. Старт — 15 ліпеня.
Як запісацца
- праз тэлэграм: @cbs_kontakt
- па тэлефоне: +48666918712.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў