• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Наша Ніва» шукае супрацоўнікаў

    «Нашай Ніве» на сёння трэба 1) відэажурналісты / аўтары сцэнароў для відэа, 2) пішучыя журналісты, якія арыентуюцца ў тых ці іншых тэмах і здольныя збіраць інфармацыю. 

    Відэажурналіст / аўтар сцэнароў для відэа: праца ў Рэдакцыі, аддаленая праца немагчымая. Пішучы журналіст — аддаленая праца магчымая. 

    Відэажурналіст, патрабаванні: уменне шукаць і правяраць інфармацыю, самастойна прыдумляць ідэі відэасюжэтаў, працаваць з разнастайнымі тэмамі. Вопыт працы з відэа пажаданы, але калі маеце моцныя іншыя плюсы і яснае бачанне, што рабіць у відэа, хоць раней у ім і не працавалі, таксама будуць вашу кандыдатуру разглядаць.

    Журналіст, патрабаванні: уменне шукаць і правяраць інфармацыю, кампетэнтнасць у той ці іншай сферы, уменне добра пісаць. 

    Калі вы высакакласны прафесіянал у медыйнай сферы, каллегі гатовыя шукаць задачы пад вас, акрамя пералічаных вышэй.

    Інфармацыю пра сябе (кароткую біяграфію; усё, што гаворыць на вашу карысць; прыклады таго, што вы рабілі; спасылкі на вашы сацсеткі, калі яны ў вас ёсць) дасылайце на nivanasha@proton.me.
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    28.04.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.