• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нязмушаны нэтворкінг у Вільні: чаго нам не хапае для супрацоўніцтва паміж актывіст_камі і журналіст_камі (дэдлайн — 17 сакавіка)

    Беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак запрашаюць утульна правесці вечар серады 19 сакавіка на віленскай нэтворкінг-сустрэчы.

    Нязмушаны нэтворкінг у Вільні: чаго нам не хапае для супрацоўніцтва паміж актывіст_камі і журналіст_камі

    Вы зможаце ўсталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыя, абмеркаваць міфы і рэчаіснасць пра сумесную працу, падзяліцца класнымі практыкамі міжсектарнага партнёрства ў самых розных фарматах або нават прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва. 

    Мы бяром на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі, з вас — добры настрой і жаданне камунікаваць з іншымі гасцямі мерапрыемства. Для павелічэння якасці і спрашчэння камунікацыі нашая сустрэча будзе мадэравацца.

    Дата і час: 19 сакавіка, 18:00–20:30

    Месца: цэнтр Вільні

    Абавязкова папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы да 17 сакавіка ўключна.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дакладнае месца мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю.

    Мерапрыемства ладзяць арганізацыя ІншыЯ і аб’яданне беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

    Мерапрыемства адбываецца ў межах праекта «Togeth­er 4 val­ues ​​ JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі ІншыЯ і Razam e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    28.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.