• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Новы Час» запрашае на майстар-клас Сяргея Шапрана

    Сяргей Шапран распавядзе журналістам-пачаткоўцам пра тое, як зрабіць інтэрв’ю і не пашкадаваць пра гэта.

    Сяргей Шапран

    Сяргей Шапран — не толькі вядомы журналіст, але і даследчык беларускай літаратуры, аўтар дакументальных кніг, у тым ліку кнігі гутарак «Сам-насам з Барадуліным, альбо Тры мяхі дзядзькі Рыгора» і шматлікіх інтэрв’ю з дзеячамі айчыннай і замежнай культуры, сярод якіх Булат Акуджава, Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Данатас Баніёніс, Алег Басілашвілі, Янка Брыль, Генадзь Бураўкін, Васіль Быкаў, Уладзімір Вайновіч, Ніл Гілевіч, Барыс Грабеншчыкоў, Людміла Гурчанка, Андрэй Макарэвіч, Адам Мальдзіс, Яўген Міронаў, Юрый Нікулін, Райманд Паўлс, Гарык Сукачоў, Аліса Фрэйндліх, Віктар Цой і шмат іншых.

    Майстар-клас адбудзецца ў пятніцу, 31 сакавіка, з 15.00 да 17.00 у рэдакцыі «Новага Часу» па адрасе: Мінск, Мележа, 1, офіс 1234.

    Колькасць месцаў абмежаваная.

    Калі ласка, пацвердзіце свой удзел па пошце novychas@gmail.com ці па тэлефоне +375 29 6255751.

    Майстар-клас ладзіцца ў рамках Конкурсу маладых журналістаў імя Аляксея Караля.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці