• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пяты «Летнік разнастайнасці» ў Грузіі: ідзе прыём заявак (дэдлайн — 4 красавіка)

    Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» арганізоўвае пяты «Летнік разнастайнасці» для журналістаў_к, рэдактараў_к, пісьменнікаў_ц і квір-актывістаў_к. «Летнік» будзе праходзіць з 1 па 5 траўня 2024 года каля Кутаісі (Грузія).

    Праграма «Летніка разнастайнасці» грунтуецца на выкарыстанні інтэрактыўных методык выкладання, якія ўключаюць ларп, форум-тэатр і энерджайзеры з удзелам дасведчаных экспертаў і экспертак. У ўдзельнікаў_ц будзе магчымасць:

    • паглыбіцца ў тэму правоў чалавека на базавым узроўні;
    • даведацца больш пра тэмы ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, стану ўразлівых групаў у грамадстве, разумення тэрміну «мова варожасці»;
    • навучыцца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі, неталерантнасці;
    • даведацца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай ды актывісцкай дзейнасці.

    Мэтавая група

    Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты_ткі (штатныя і фрылансеры) розных СМІ, пісьменнікі_цы, блогеры_кі і квір-актывісты_кі, якія жывуць у Беларусі ці за яе межамі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыках талерантнасці і недыскрымінацыі, гатовыя надалей выкарыстоўваць гэтыя веды ў творчасці і прафесійнай дзейнасці. 

    Прэтэндэнты_кі на ўдзел павінны адпавядаць наступным крытэрам:

    • Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў.
    • Мець досвед працы ў галіне журналістыкі і актыўнасць у рознага кшталту творчасці.
    • Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі «Летніка».
    • Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу «Летніка».
    • Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі «Летніка» і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў творчасці і прафесійнай журналісцкай дзейнасці.
    • Узрост – ад 18 гадоў.

    Мы чакаем вашага поўнага ўключэння ва ўсе працоўныя працэсы «Летніка». Калі ласка, звярніце ўвагу на гэты запыт пры запаўненні анкеты на ўдзел.

    Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў «Летніка разнастайнасці»

    Падача заявак на ўдзел

    Удзельнікі_цы пятага «Летніка разнастайнасці» будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарка_мі. Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты_кі мусяць да 4 красавіка 2024 года ўключна запоўніць заяўку на ўдзел. Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса, у тым ліку ў якасці верыфікацыі.

    Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц у двухмесных нумарах (прыватныя выпадкі могуць быць абмеркаваныя), выдаткі на авіяпералёт да месца правядзення «Летніка», а таксама трансфер у аэрапорт і назад па Грузіі. Удзельнікі_цы бяруць на сябе выдаткі па даезду да аэрапорту ў краіне пражывання, дадатковы багаж пры патрэбе (арганізатары пакрываюць car­ry on bag 40х30х20), а таксама выдаткі на страхоўку падчас знаходжання ў Грузіі.

    Па арганізацыйных пытаннях пішыце на event@j4t.info

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці