• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    PRADMOVA ў Вільні распачынае свой сёмы фестывальны сезон (10–12 кастрычніка)

    Фестываль PRADMOVA вітае гасцей у Вільні насычанай 3‑дзённай праграмай культурных падзей, прысвечаных беларускай літаратуры, гісторыі і мастацтву. Дзясяткі імпрэз на дзвюх пляцоўках — у клубе Paviljonas і Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча — збяруць аматараў і аматарак інтэлектуальнай кнігі.

    прадмова 2025

    Фестываль PRADMOVA ў Вільні — гэта не толькі тры дні інтэнсіўнай культурнай праграмы, але і ўнікальная пляцоўка, якая аб’ядноўвае самых розных людзей, зацікаўленых у развіцці беларускай літаратуры, мастацтва і інтэлектуальнага дыялогу.

    Гэта месца, дзе пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, традыцыі і  эксперыменты, асабісты досвед і агульнанацыянальныя дыскусіі. У межах фестывалю можна будзе не толькі пазнаёміцца з новымі кнігамі і мастацкімі праектамі, але і пачуць голас тых, хто фарміруе сённяшнюю і заўтрашнюю культурную прастору.

    Першы дзень распачнецца з афіцыйнага адкрыцця, на якім выступяць прадстаўнікі аргкамітэта, куратары праграмы і партнёры, а таксама хор NAVOKAL. Пасля адбудзецца дыскусія-прэзентацыя, прысвечаная пяцігоддзю
    альманаха CTRL+S, у фокусе якога — культурная спадчына Беларусі.

    Увечары гасцей фестывалю чакае размова пра гарадскія міфы і іх уплыў на сучасную беларускую прозу. Фіналам дня стане канцэрт віленскіх клезмераў. Апрача таго, у першы дзень фестывалю ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча
    адкрыецца выстава Кацярыны Еўдакімавай The Ele­phant in the Room — серыі работ паводле рамана Сашы Філіпенкі «Слон».

    Другі дзень PRADMOVA будзе насычаны літаратурнымі падзеямі. Сярод галоўных імпрэз — прэзентацыя беларуска-польскага зборніка вершаў Алеся Аркуша «Чаму праўда такая слабая?», кнігі Макара «Апошняе пакаленне» і
    даследавання Лесі Пчолкі Descent into the Marsh пра пратэсты ў Беларусі і Ганконгу. Праграма ўключае дыскусіі пра адносіны паміж пісьменнікамі і выдаўцамі, пераклады літоўскай літаратуры на беларускую мову, развіццё літаратурных падкастаў, а таксама прэзентацыю рамана ў стылі магічнага рэалізму «Яблык у валізцы» Уладзіслава Наважылава (Les­ley Knife). Увечары для сямейнай аўдыторыі будзе паказаны спектакль «Сумны суп» тэатра
    «Прыехалі» паводле твораў Вольгі Гапеевай, прысвечаны тэмам сяброўства і ўзаемапавагі.

    Што такое Палескі калайдэр і што за звер «Бізон Гіґс»? Гутарка з камунікатаркай Pamył­ka

    Трэці дзень працягнецца прэзентацыямі новых нумароў часопіса Pamylka_zin, кнігі інтэрв’ю Андрэя Масквіна «Гутаркі з паэтамі на пачатку XXI стагоддзя», а таксама даследаванняў, прысвечаных асобе Рамана Скірмунта і барацьбе ВКЛ за Інфлянты. У праграме таксама дыскусіі пра навуковую фантастыку, творчасць Вольгі Такарчук, асэнсаванне падзей беларускай рэвалюцыі і прэзентацыя кніг Уладзіміра Мацкевіча.

    Не застануцца без увагі і тэмы палітызацыі спорту, фемінізму, гісторыі беларускай літаратуры пасля 1986 года, а таксама прэзентацыі перакладу «Дзюны» Фрэнка Герберта і твораў Маргерыт Юрсэнар. Дзень скончыцца сустрэчай, прысвечанай легендарнай «Майстроўні», а таксама «Ноччу Паэзіі».

    Падарожжа праз тры дні фестывалю — гэта магчымасць акунуцца ў светліта ратуры і мастацтва, навучыцца новаму, знайсці натхненне і пачуць гісторыі, што фарміруюць сённяшнюю Беларусь.

    Асаблівая ўвага нададзеная разнастайнасці тэм і фарматаў, каб кожная ўдзельніца і ўдзельнік знайшлі для сябе нешта блізкае і важнае — ад глыбокіх даследаванняў культурнай спадчыны да творчай імправізацыі, ад біяграфій выбітных асоб да аналізу сучасных сацыяльных праблем, ад паэзіі да навуковай фантастыкі.

    Поўная праграма фестывалю і дадатковая інфармацыя даступныя на афіцыйным сайце PRADMOVA. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Акцэнты

    Як прыручыць нейрасеткі ў 2026 годзе: гід па сэрвісах і тэрмінах для журналістаў

    Ад тэкстаў і выяў да аўдыя і відэа — разбіраемся ў асноўных магчымасцях сучасных нейрасетак, ключавых паняццях і інструментах, якія ўжо сталі часткай штодзённай працы медыя, грамадскіх арганізацый і бізнесу.
    29.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.