• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма «Асновы выкарыстання штучнага інтэлекту ў рэдакцыі» ад Women in News (дэдлайн — 16 лютага)

    Women in News, праект Сусветнай арганізацыі выдаўцоў газет і навін (WAN-IFRA), і яго праграма Digital ABCs прымае заяўкі на курс «Асновы выкарыстання штучнага інтэлекту ў рэдакцыі».

    Праграма разлічана на рэдактараў і медыяменеджараў, якія добра валодаюць англійскай мовай. Падавацца могуць як жанчыны, так і мужчыны.

    Удзельнікі будуць вывучаць асновы і выкарыстанне генератыўнага штучнага інтэлекту ў навінавых медыях. Курс садзейнічае абмену досведам і наладжванню кантактаў паміж СМІ ў краінах Еўрапейскага суседства: Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне.

    На працягу 9 тыдняў адбудзецца пяць заняткаў. Пасля выканання выніковага задання ўдзельнікі змогуць падаць заяўкі на грант DT-Glob­al у другім квартале 2024 года. Максімальная сума фінансавання — 15 000 еўра.

    Акрамя таго, лепшая прапанова ў кожным рэгіянальным аддзяленні будзе адпраўлена ў Капенгаген для ўдзелу ў Кангрэсе навінавых СМІ WAN-IFRA, які адбудзецца 27–29 мая 2024 года.

    Заяўкі прымаюцца да 16 лютага 2024 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Па дадатковых пытаннях пішіце на пошту info@womeninnews.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.