• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма для маладых журналістаў (дэдлайн — 23 лютага)

    Заяўкі могуць падаць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай, добра валодаюць англійскай і хаця б адной мовай праграмы (нямецкая, чэшская, славацкая ці ўкраінская).

    Фота з сайта pixabay.com

    Вас цікавіць кар’ера ў журналістыцы і вы хочаце расказваць гісторыі, якія аб’ядноўваюць і натхняюць маладых людзей па ўсёй Еўропе? Вы хочаце развіць свае навыкі і атрымаць практычны вопыт, працуючы над транснацыянальнай тэмай з рэдакцыямі з Чэхіі, Славакіі, Эстоніі, Венгрыі, Літвы і Польшчы?

    Праект Гётэ-інстытута — часопіс JÁDU прапануе разлічаную на тры месяцы праграму настаўніцтва для маладых журналістаў. Настаўнікамі ўдзельнікаў праграмы будуць дасведчаныя журналісты з рэдакцый, якія ўваходзяць у сетку Per­spec­tives.

    У гэтым годзе праграма будзе сканцэнтравана на гісторыях і праблемах маладых людзей, якія жывуць за межамі вялікіх гарадоў.

    Запланаваны два раунды праграмы:

    • з сакавіка па май (удзельнікі ў красавіку наведаюць тыднёвы трэнінг у Венгрыі);
    • з верасня па лістапад (тыднёвы трэнінг пройдзе ў верасні ў Эстоніі).

    Удзельнікі будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю ў памеры 700 еўра, арганізатары таксама аплацяць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у тыднёвым трэнінгу, і пры неабходнасці выдаткі, звязаныя з працай над журналісцкімі матэрыяламі. Створаныя падчас праграмы матэрыялы будуць апублікаваны ў часопісе JÁDU.

    Дэдлайн для падачы заявак на першы раунд праграмы — 23 лютага.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці