• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі” працягвае прыём заявак ў тым ліку ад медыя (да 31 студзеня)

    Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі” працягвае прыём заявак на падтрымку праектаў беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнес-структур, медыя-арганізацый і блогераў. Мэта конкурсу – узмацненне ролі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў прасоўванні і абароне інтарэсаў грамадзян.

    У межах конкурсу будуць падтрыманы праекты па дзвюх катэгорыях: 1. падвышэнне ўстойлівасці і развіццё патэнцыялу арганізацый-заяўнікаў і 2. праца структур грамадзянскай супольнасці з іх мэтавымі групамі. Праекты другой катэгорыі, у сваю чаргу, могуць рэалізоўвацца ў рамках аднаго або некалькіх тэматычных прыярытэтаў: грамадзянская супольнасць і мясцовае самакіраванне; маніторынг дзеянняў дзяржавы грамадзянскай супольнасцю; развіццё чалавечага патэнцыялу і абарона навакольнага асяроддзя; падтрымка свабоды выказвання меркаванняў і незалежных медыя; падвышэнне ўстойлівасці і развіццё бізнес-асяроддзя.

    Памер падтрымкі для абедзвюх катэгорый праектаў складае ад 1 да 30 тысяч еўра. Працягласць праектаў не павінна перавышаць 18 месяцаў.

    Бягучы  набор заявак працягнецца да 31 студзеня 2022 года. Падтрыманыя ў межах набору заяўнікі змогуць пачаць працу над праектамі ў перыяд з 1.04.2022 да 31.07.2022. У заяўнікаў таксама ёсць магчымасць запытаць разгляд праектнай прапановы ў тэрміновым парадку, па-за графікам планавых пасяджэнняў ацэначнай камісіі.

    З поўнымі ўмовамі конкурсу, формамі заявак, адукацыйнымі матэрыяламі і адказамі на частыя пытанні можна азнаёміцца на сайце праграмы www.cs4b.info.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці