• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграмма The McGraw Fellowship для прадстаўнікоў дзелавой журналістыкі (да 30 лістапада)

    Цэнтр дзелавой журналістыкі The Harold W. McGraw, Jr. Center for Business Journalism, і City University of New York Graduate School of Journalism прапануюць стыпендыі прадстаўнікам дзелавой журналістыкі з 2014 года.

    Патрабаванні да кандыдатаў

    Прэтэндаваць на грант McGraw могуць усе, хто мае не менш за 5 гадоў прафесійнага вопыту работы ў сферы журналістыкі. Таксама могуць падаваць заяўкі пазаштатныя журналісты (фрылансеры), рэдактары і рэпарцёры, якія працуюць у навінавых арганізацыях.
     

    Усе, хто хоча прыняць удзел у атрыманні гранта павінны прадаставіць на разгляд:

    • добра прадуманая прапанова аб артыкуле (рэпартажы), аб’ёмам не больш за 3 старонкі разам з заяўкай на ўдзел. Кандыдаты павінны прадставіць гісторыю таксама як бы яна была прадстаўлена рэдактару часопіса, газеты, інтэрнэт-сайта, або на радыёстанцыю: кандыдаты павінны падаць дакументацыю і падставы таго, што гісторыя вартая ўвагі.
    • 3 ўзору сваіх работ. Узоры павінны быць апублікаваныя і павінны дэманстраваць здольнасць журналіста цалкам раскрываць тэму.
    • рэзюмэ.
    • рэкамендацыі ад 2 рэдактараў, ці тых, хто знаёмы з працамі кандыдата.
       

    Заяўкі на ўдзел прымаюцца 2 разы на год – вясной і восенню.

    Дэдлайн 1 – 30 чэрвеня

    Дэдлайн 2 – 30 лістапада.

    Тым не менш годныя праекты будуць разглядацца і пасля заканчэння дэдлайну.
     

    Пытанні адносна праграмы можна адпраўляць на англійскай на mcgrawcenter@journalism.cuny.edu.

    Крыніца: www.mcgrawcenter.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці