Prague Civil Society Centre шукае спецыяліста па камунікацыях (дэдлайн — 26 ліпеня)
Пражскі цэнтр грамадзянскай супольнасці (Prague Civil Society Centre) шукае спецыяліста па сацыяльных сетках і стваральніка кантэнту.

Prague Civil Society Centre — гэта чэшская недзяржаўная арганізацыя, якая падтрымлівае незалежныя медыя, грамадзянскіх актывістаў і праваабаронцаў.
Абавязкі:
- поўны цыкл вытворчасці лічбавага кантэнту — відэа, фота, графіка, тэксты;
- вядзенне кантэнт-календара сацсетак;
- маніторынг трэндаў і алгарытмаў платформаў;
- узаемадзеянне з аўдыторыяй у рэальным часе;
- аналітыка і аптымізацыя кантэнту на аснове дадзеных;
- удзел у арганізацыі публічных і закрытых мерапрыемстваў у Празе і еўрапейскіх сталіцах.
Патрабаванні:
- досвед у відэамантажы і базавым лічбавым дызайне;
- пацверджаны досвед вядзення сацсетак і стварэння кантэнту;
- праактыўнасць і ўменне заўважаць камунікацыйныя магчымасці;
- самастойнасць у працы з некалькімі прыярытэтамі адначасова;
- жыць у Чэхіі або доступ да рынку працы ЕС;
- мовы: англійская свабодна; чэшская або іншая рэгіянальная мова — актыў.
Умовы:
- поўная або частковая занятасць;
- офіс: Прага з магчымасцю аддаленай працы па серадах;
- аплата 48 000–55 000 CZK брутаў месяц
Дэдлайн падачы заявак— 26 ліпеня 2026 года.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ І КАНТАКТЫ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў