Прэмія ЮНЕСКА за ўнёсак у справу свабоды друку
22 лістапада 2016
Арганізацыі і журналісты з усяго свету, чыя праца спрыяе свабодзе прэсы, могуць намінавацца на атрыманне гэтай прэміі памерам 25 тыс. даляраў ЗША.
Сусветная прэмія ЮНЕСКА/Гільерма Кана за ўнёсак у справу свабоды друку прысуджаецца за спрыянне і значную працу па абароне свабоды прэсы ва ўсім свеце, асабліва калі такая дзейнасць звязана з рызыкай і рэпрэсіямі. Міжнародныя ці рэгіянальныя прафесійныя і няўрадавыя арганізацыі могуць намінаваць максімум па 3 кандыдаты.
Пераможца будзе абвешчаны ў Сусветны дзень друку 3‑га траўня 2017 года падчас адмысловай цырымоніі ў Джакарце (Інданэзія). Заяўкі прымаюцца на ангельскай, французскай мове і мусяць утрымліваць біяграфію кандыдата.
Дэдлайн — 15 лютага 2017 года. Падрабязнасці тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
TikTok БАЖа, «ЧестнОК-Live» і іншыя: зноў папаўненне ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў
15.04.2024
Украіна агучыла, колькі прадстаўнікоў украінскіх медыяў знаходзіцца ў расійскім палоне
31.05.2024
Выстава беларускіх фотакніг і зінаў адкрылася на фотафестывалі ў Лодзі
18.06.2024
У глыбоцкай кватэры журналіста Змітра Лупача сілавікі правялі ператрус
06.12.2023