• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэс-тур ад «Аховы птушак Бацькаўшчыны» ПРАЙШОЎ

    АПБ запрашае ў прэс-тур з аглядам турыстычных магчымасцяў Мёрскага раёна для падарожжаў на выходныя. Прэс-тур адбудзецца ў суботу 22 траўня ў гістарычнай вёсцы Пераброддзе. 

    Мёрскі край робіцца ўсё больш прывабным турыстычным кірункам, за апошнія два гады вырасла колькасць магчымасцяў для цікавых падарожжаў, жыхары раёна пастаянна прапануюць новыя цікавосткі.

    Многія толькі ў пандэмію пачалі адкрываць для сябе беларускія мясціны. На прэс-туры вы самі пабудзеце ў ролі турыста і зразумееце, чым можа здзівіць Мёрскі край.

    Прэс-тур адбудзецца ў межах праекта “Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён”, які рэалізуецца Міёрскім райвыканкамам, грамадскай арганізацыяй “Аховай птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

    Мы прыедзем на поўнач Беларусі, у вёску Пераброддзе, якая колісь была горадам з Магдэбургскім правам. Там збяруцца гаспадары аграсядзіб, майстры, мясцовыя фермеры і гіды, якія робяць экскурсіі па балотах і рэках. У кожнага з іх для турыстаў ёсць адмысловыя цікавосткі, з якімі вы пазнаёміцеся ў інтэрактыўным фармаце майстар-класаў і дэгустацый.

    Хтосьці праводзіць майстар-класы па вырабе сувеніраў з прыродных матэрыялаў, хтосьці вучыць старасвецкім танцам, хтосьці знаёміць з лекавымі травамі, што растуць пад нагамі, хтосьці сам вырабляе тварожныя сыркі ці пернікі. Адны прапаноўваюць тур на дзікае балота, другія – сплаў па рэчках, трэція – гастратур, іншыя — велавандроўку.

    Некаторыя з гэтых актыўнасцяў для турыстаў сталі магчымымі толькі цяпер у межах ініцыятыў мясцовых жыхароў, арганізаваных дзякуючы праекту.

    Міёрскі край мае чым здзівіць. У вас ёсць магчымасць гэта ацаніць і расказаць чытачам пра мясцовыя цікавосткі.

    Усіх удзельнікаў прэс-туру чакаюць душэўныя сувеніры!

    Калі ласка, паведаміце пра свой удзел у прэс-туры Алесі Башарымавай да 19 траўня ўключна на адрас basharymava@ptushki.org або па тэлефонах +375447473662, +375298473662. Абавязкова пазначце, калі маеце асаблівасці харчавання (напрыклад, не ясцё яйкі, рыбу, мяса або малочныя прадукты). Мы падрыхтуем сухі паёк у дарогу, а ў Пераброддзі вы зможаце падмацавацца аўтэнтычнымі вясковымі стравамі падчас кава-паўзы.

    Калі ласка, устрымайцеся ад паездкі, калі маеце сімптомы прастуды ці пачуваецеся блага. Маскамі і антысептыкам мы забяспечым.

    Усе акрэдытаваныя журналісты атрымаюць спіс з кантактамі мясцовых гідаў, аграэкасядзіб і фермераў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Акцэнты

    Еўрапейскі рэтрыт ад Global Center for Journalism and Trauma (дэдлайн — 11 траўня)

    Адкрыты прыём заявак на ўдзел у Euro­pean Jour­nal­ist Retreat on Trau­ma, Resilience and Eth­i­cal Report­ing — чатырохдзённым прафесійным рэтрыце для журналістаў, які пройдзе 14–18 кастрычніка 2026 года ў вёсцы Вамваку (Лаконія, Грэцыя).
    22.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.