«30 да 30» — прэмія International News Media Association для маладых журналсітаў (дэдлайн — 28 чэрвеня)
15 красавіка 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Міжнародная асацыяцыя навінавых СМІ (International News Media Association, INMA) прымае заяўкі на прэмію «30 да 30». Узнагароды ўручаюцца маладым спецыялістам навіннай індустрыі за выдатныя дасягненні і кар’ерны патэнцыял.
INMA абярэ 30 журналістаў ва ўзросце да 30 гадоў — узыходзячых зорак навінавых СМІ:
- маладых рэпарцёраў, якія рана дабіліся значных кар’ерных дасягненняў;
- журналістаў, што дэманструюць здольнасць да інавацый і поспехі ў кіраванні рэкламай, працай з аўдыторыяй, бізнес-аналітыкай, кантэнтам і прадуктам;
- спецыялістаў, якія выконваюць лідарскія функцыі ў медыякампаніях.
Пераможцы атрымаюць сертыфікат, бэйдж для сацыяльных сетак, бясплатны доступ да двух віртуальных майстар-класаў INMA і 12-месячнае сяброўства ў INMA (для кандыдатаў, якія не з’яўляюцца членамі асацыяцыі).
Удзел у конкурсе бясплатны. Заяўкі прымаюцца да 28 чэрвеня 2024 года.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць супрацоўнікам навінавых медыяў;
- быць маладзейшым за 30 гадоў на 1 верасня 2024 года;
- прадэманстраваць досвед і дасягненні ў кар’еры, крэатыўнасць, лідарскі патэнцыял і здольнасць уплываць на індустрыю СМІ.
Больш інфармацыі пра конкурс — па спасылцы
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызналі тры артыкулы на сайце Media IQ
10.07.2024
Дырэктара тэлекампаніі «Гродна» звольнілі за п’яную язду — Hrodna.life
24.01.2024
Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма: акаўнт «Зеркала» ў TikTok
01.07.2024
Аляксандр Івулін: «Гісторыі, якія са мной адбываюцца, прымушаюць верыць у беларусаў»
10.01.2024