Прэмія ЮНЕСКА за ўклад у справу свабоды прэсы (дэдлайн — 15 лютага)
Журналісты і арганізацыі, чыя дзейнасць спрыяе свабодзе прэсы, могуць быць намінаваныя на прэмію ў памеры 25 тысяч долараў.
Сусветная прэмія ЮНЕСКА/Гільерма Кано (UNESCO/Guillermo Cano World Press Freedom Prize) за ўнёсак у справу свабоды слова прысуджаецца за садзейнічанне або значны ўклад у справу абароны свабоды прэсы ва ўсім свеце, асабліва калі такая дзейнасць звязана з рызыкай.
Дзяржавы-сябры ЮНЕСКА, міжнародныя і рэгіянальныя, прафесійныя і няўрадавыя арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі, звязанымі з журналістыкай і свабодай друку, могуць вылучыць да трох кандыдатур.
Пераможца будзе названы на спецыяльнай цырымоніі, якая пройдзе 3 траўня 2025 года, у Сусветны дзень свабоды друку.
Прымаюцца заяўкі на англійскай і французскай мовах, якія ўключаюць кароткую біяграфію намінанта.
Дэдлайн — 15 лютага 2025 года.
Прэмія UNESCO/Guillermo Cano World Press Freedom Prize названая ў гонар Гільерма Кано Ісасы, калумбійскага журналіста, які быў забіты перад рэдакцыяй сваёй газеты El Espectador у Багаце, Калумбія, 17 снежня 1986 года. Узнагарода штогод афіцыйна ўручаецца ЮНЕСКА з нагоды Сусветнага дня свабоды друку, які адзначаецца 3 траўня.