Прэмія Kurt Schork Awards 2025 (дэдлайн — 15 чэрвеня)
Kurt Schork Memorial Fund запрашае журналістаў-фрылансераў, мясцовых рэпарцёраў і фіксераў з усяго свету падаць заяўкі на штогадовую прэмію імя Курта Шорка ў галіне міжнароднай журналістыкі. Гэтай узнагародай адзначаюць дасканаласць і смеласць у асвятленні канфліктаў, карупцыі, несправядлівасці і праблем з правамі чалавека.

Конкурс праводзіцца ў памяць аб амерыканскім фрылансеры Курце Шорке, які загінуў пры выкананні задання агенцтва Reuters у Сьера-Леонэ ў 2000 годзе
Падаваць заяўкі на прэмію могуць прафесіяналы СМІ, рэпарцёры друкаваных і анлайн-выданняў. Пераможцы атрымаюць грашовы прыз — 5000 долараў ЗША.
Узнагароды ўручаюцца ў трох катэгорыях:
- Freelance Award: прызнанне працы журналістаў-фрылансераў, якія падарожнічаюць у зоны сусветных канфліктаў з вялікай асабістай рызыкай.
- Local Reporter Award: прызнанне працы журналістаў з развіваючыхся краінаў, якія працуюць у складаных абставінах і пішуць пра падзеі на сваёй радзіме.
- News Fixer Award: прызнанне працы мясцовых журналістаў ці экспертаў, звычайна нанятых замежнымі карэспандэнтамі, чые рэкамендацыі і мясцовыя веды граюць жыццёва важную ролю ў забеспячэнні міжнароднага асвятлення падзей з цяжкіх, небяспечных ці варожых месцаў.
Удзельнікі прэмій Local Reporter і Freelance Awards павінны прадаставіць па тры артыкулы, апублікаваныя ў перыяд з 1 чэрвеня 2024 года па 15 чэрвеня 2025 года. Патрабуецца якасны пераклад на англійскую мову, калі арыгінальныя артыкулы апублікаваныя на іншай мове.
Апошні тэрмін падачы заявак — 15 чэрвеня 2025 года.
Больш інфармацыі пра конкурс — па спасылцы
