• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія News Creator Award для відэажурналістаў (дэдлайн — 15 студзеня)

    Міжнародны цэнтр для журналістаў (ICFJ) пры падтрымцы YouTube прымае заяўкі на News Cre­ator Award за выдатныя дасягненні ў галіне незалежнай відэажурналістыкі.

    Прэмія ад ICFJ і YouTube адзначае незалежных журналістаў, якія ствараюць высакаякасныя, надзейныя навіны ў грамадскіх інтарэсах. ICFJ упершыню ўручае гэтую ўзнагароду незалежным журналістам і стваральнікам лічбавага кантэнту.

    На конкурс прымаюцца відэаматэрыялы з усяго свету. Змест павінен быць сканцэнтраваны ў першую чаргу на навінах, якія цікавяць грамадскасць, і адпавядаць журналісцкім стандартам дасканаласці.

    Удзельнічаць у конкурсе могуць журналісты і невялікія (да 20 чалавек) рэдакцыі, якія апублікавалі не менш за 12 відэа ў 2024 годзе, як мінімум адно з якіх на YouTube.

    Падаць заяўку можна да 15 студзеня 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Міжнароднае журы абярэ лаўрэатаў прэміі ў пачатку 2025 года. У красавіку 2025 года на Міжнародным фестывалі журналістыкі ў Перуджы (Італія) будуць узнагароджаны восем пераможцаў.

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці