• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Радыё Свабода прымае заяўкі на рэгіянальную стыпэндыю RFE/RL на 2022 год (да 10 кастрычніка)

    Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE / RL) пачало прыём заявак на атрыманьне рэгіянальнай стыпэндыі RFE / RL на 2020–2021 гады.

    Мэтай стыпэндыі зьяўляецца садзеяньне прафэсійнаму разьвіцьцю журналістаў-пачаткоўцаў у краінах «Усходняга партнэрства» ЭЗ і на Заходніх Балканах у падтрымку свабоды і незалежнасьці СМІ.

    Стыпэндыяльная праграма кіруецца місіяй RFE / RL для забесьпячэньня дакладнай і незалежнай журналістыкі ў падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека. Праграма рэалізуецца ўжо шосты год і фінансуецца за кошт гранта амбасады ЗША ў Чэскай Рэспубліцы.

    Пра што павінны ведаць заяўнікі

    Стыпэндыяты будуць адабраныя на конкурснай аснове з краін «Усходняга партнэрства» і на Заходніх Балканах і будуць базавацца ў мясцовых офісах RFE / RL. Чакаецца, што ў выніку праграмы стыпэндыяты ўмацуюць свае журналісцкія навыкі і веды, разаўюць свае рэдактарскія якасьці, пашыраць свае прафэсійныя сувязі і паглыбяць разуменьне ролі незалежнай прэсы ў сваёй краіне.

    Веданьне ангельскай мовы не патрабуецца.

    Стыпэндыя разьлічана на восем месяцаў — прыкладна з 3 студзеня 2022 году да 31 жніўня 2022 году. Яна будзе ўключаць наведваньне штаб-кватэры RFE / RL у Празе для дадатковага прафэсійнага разьвіцьця.
    Удзельнікі праграмы будуць атрымліваць штомесячную стыпэндыю на тэрмін праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заработнай платы, працоўнае месца ў адпаведным бюро RFE / RL, а таксама аплатныя паездкі і пражываньне ў Празе. Стыпэндыятам, якія павінны пераехаць на працу ў мясцовае бюро, напрыклад, з рэгіянальнага гораду ў сталіцу, можа быць прадстаўлена жыльлё.

    Як будзе адбывацца выбар

    Працэс адбору на стыпэндыю праходзіць на конкурснай аснове. Заяўкі прымаюцца да 10 кастрычніка 2021. Кандыдаты будуць адабраныя на аснове іх кваліфікацыі, іх здольнасьці зрабіць унёсак у працу бюро, іх прыхільнасьці місіі праграмы, а таксама іх прафэсійнай матывацыі і мэтаў.

    Пераможцы стыпэндый будуць абвешчаныя да 15 лістападу 2021 году.

    Заяўкі можна дасылаць тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.