• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэгістрацыя на канферэнцыю “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”

    16 лістапада ў Мінску ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у супрацы з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў і Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў, арганізуе міжнародную канферэнцыю на тэму “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыкі ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/60265_big.jpg

    Запрашаем сябраў ГА “БАЖ” узяць удзел у мерапрыемстве.

    Для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка канферэнцыі неабходна да 1 лістапада накіраваць на адрас baj@baj.by заяўку з матывацыйным лістом і пазнакай “Free­lance” ў тэме ліста. У заяўцы неабходна даць адказ на наступныя пытанні:

    - Ваша прозвішча і імя, кантакты.

    - Якое дачыненне Вы маеце да фрыланс-журналістыкі?

    - У якіх умовах працуюць журналісты-фрылансеры ў Беларусі? З якімі выклікамі сутыкаецца журналіст-фрылансер у сваёй дзейнасці? Што, на Ваш погляд, неабходна змяніць на нацыянальным / міжнародным узроўні, каб гэтыя выклікі зніклі?

    - Якія пытанні Вы хацелі б абмеркаваць падчас канферэнцыі з міжнароднымі і беларускімі экспертамі ў галіне фрыланс-журналістыкі, адвакацыі, права?

    Вашы адказы будуць выкарыстаныя намі для фармавання найбольш цікавай і змястоўнай праграмы.

    Колькасць месцаў для ўдзелу ў канферэнцыі абмежаваная. Таму магчымы конкурсны разгляд пададзеных заявак і матывацыйных лістоў у выпадку вялікай колькасці жадаючых.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці