Рэсурс Adukacyja.info шукае аўтараў
Рэдакцыя беларускамоўнага анлайн-рэсурса Adukacyja.info шукае новых аўтараў. Вітаюцца энергічныя і таленавітыя кандыдаты, якія жадаюць далучыцца да каманды аднаго з найлепшых беларускіх незалежных сеціўных рэсурсаў.
Вітаюцца кандыдаты, якія:
- любяць пісаць тэксты;
- умеюць знаходзіць новыя тэмы;
- шукаюць натхнення і новых знаёмых;
- жадаюць удасканаліць свае навыкі і ўменні.
Аўтараў чакаюць:
- суперцікавыя заданні;
- «улётныя» сустрэчы;
- безліч карысных кантактаў;
- праца ў камандзе, якая ўжо 12 год робіць лепшы беларускамоўны адукацыйны вэб-рэсурс.
Кандыдаты мусяць ліставаць на е‑мэйл: adukacyja@gmail.com (спытаць Любоў). У лісце неабходна сцісла распавесці пра сябе і прапанаваць некалькі тэм для Adukacyja.info. Падрабязнасці — на гэтай старонцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў