Школа інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі About People (дэдлайн — 22 траўня)
Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” (J4T) запрашае на Школу інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі About People. Удзел у школе бясплатны.

Школа адбудзецца з 24 па 28 чэрвеня 2026 года бліз Варшавы, Польшча
Для каго Школа About People?
Місія J4T – спрыяць культуры талерантнасці ды інклюзіі ў беларускім грамадстве праз змяненне камунікацыйных практык і павышэнне пазітыўнай бачнасці ўразлівых груп у культурнай і медыйнай прасторы.
Таму да ўдзелу запрашаюць тых, хто працуе з распаўсюдам інфармацыі і стварэннем наратываў:
- журналіст:аў і рэдактар:ак,
- блогер:аў і інфлюэнсер:ак,
- прадстаўні:ц культурнай сферы: маста:коў, перформер:ак, фатограф:аў ды іншых, хто працуе з сацыяльнымі зменамі праз культуру,
- квір-актывістак і актывістаў.
Якая праграма?
Удзельні:цы будуць працаваць з тэмамі інклюзіі, правоў чалавека і камунікацыі. Увага будзе нададзена ўплыву мовы і наратываў на ўспрыманне ўразлівых груп, а таксама ролі медыя і культурных практык у фарміраванні грамадскіх працэсаў. Асобны фокус будзе на аналізе таго, як медыя і культурныя праекты могуць спрыяць зніжэнню ксенафобіі, узмацненню ўзаемаразумення і развіццю ўстойлівага міжгрупавога ўзаемадзеяння.
Частка школы запланавана пад распрацоўку ўласных праектаў, накіраваных на зніжэнне ксенафобіі. У апошні дзень Школы ўдзельні:цы прадставяць свае ідэі ў фармаце пітчынгу. Пяць найлепшых праектаў атрымаюць фінансавую падтрымку ў памеры ад 400 да 1100 еўра на рэалізацыю і ментарскае суправаджэнне з боку трэнер:ак.
Падчас школы арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне ў двухмесных нумарах і пакрываюць выдаткі на транспарт паміж гарадамі.
Каб прыняць удзел у адборы, запоўніце форму да 22 траўня ўключна.
@bajmedia