Школа медыяактывізму ад каманды «Годна» (дэдлайн — 29 жніўня)
28 жніўня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Праект «Годна» запрашае да ўдзелу ў Школе медыяактывізму беларусаў і беларусак, якія жадаюць унесці ўклад у стварэнне будучыні нашай краіны і мараць, каб іх ідэі мелі ўплыў на беларускае грамадства.
Калі: 2, 4, 9 і 11 верасня ў 19.00 (па Мінску).
Будзе 10 гадзін інтэнсіўных анлайн-сесій, дзе вы даведаецеся:
- Як трансфармаваць ідэю ў праект?
- Як вызначыць і прыцягнуць мэтавую аўдыторыю?
- Як працуюць сацыяльныя сеткі (TikTok, Instagram)?
- Як прымяняць праектны падыход для стварэння кантэнту?
- Як заставацца матываван_ай і не дапусціць выгарання?
- Дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі сваіх задумак?
Удзельнікі атрымаюць:
- практычныя веды ад вопытных экспертак і экспертаў;
- падтрымку ад каманды «Годна» на кожным этапе;
- магчымасць рэалізаваць свой уласны праект і зрабіць уплыў на беларускую супольнасць.
Дэдлайн — 29 жніўня 2024 года.
Падаць заяўку
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Сядзіць у адзіночцы, вучыць нямецкую і арабскую». Што вядома пра аўтара «Новага часу» Дзядка
17.11.2023
З’явіўся спіс самых папулярных беларускіх ютуб-каналаў. Пра некаторыя вы дакладна не чулі
21.01.2024
«На стене висел телевизор, который все время орал по‑сербски. Я даже стал его понимать». Андрей Гнёт — о семи месяцах в сербской тюрьме
07.06.2024
Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак журналісту Аляксандру Зянкову
16.04.2024