Школа па правах чалавека «Правы чалавека ў дзеянні» (дэдлайн — 18 траўня)
«Прававая ініцыятыва» запрашае актывістаў, праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца правамі чалавека, на адукацыйную праграму ў Вільні.

Выява: pexels.com
Калі:
- 21–24 траўня 2026 — першая сесія;
- 18–21 чэрвеня 2026 — другая сесія.
Тэмы:
- Прынцыпы і метады праваабарончай дзейнасці.
- Асноўныя міжнародныя дакументы ў сферы правоў чалавека.
- Міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека.
- Іншыя актуальныя тэмы.
Арганізатары забяспечваюць харчаванне, а таксама пражыванне для ўдзельнікаў з іншых гарадоў. Візавая падтрымка і дарога да Вільні не пакрываюцца.
Дэдлайн падачы заявак — 18 траўня 2026 года, 23:59 (Мінск).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў