• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёмы Летнік разнастайнасці набірае ўдзельнікаў і ўдзельніц (дэдлайн — 3 ліпеня)

    Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» (J4T) запрашае на Летнік разнастайнасці.

    Ужо сёмы год ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» стварае прастору, дзе можна лепш пазнаць сябе, пераасэнсаваць уласныя перакананні і стэрэатыпы, навучыцца па-новаму будаваць камунікацыю з іншымі людзьмі і супольнасцямі. Праз досвед, гульнявыя фарматы і сумесную працу ўдзельнікі і ўдзельніцы даследуюць тэмы разнастайнасці, інклюзіі, ксенафобіі і правоў чалавека. 

    Гэтым разам Летнік адбудзецца 13–17 жніўня 2026 года бліз Варшавы, Польшча.

    Для каго Летнік?

    Місія J4T – спрыяць культуры талерантнасці ды інклюзіі ў беларускім грамадстве праз медыя, культуру і камунікацыю. Таму на Летнік запрашаюць тых, хто працуе ў галіне распаўсюду інфармацыі і стварэння культурных сэнсаў:

    • журналіст:аў і рэдактар:ак,
    • блогер:аў і інфлюэнсер:ак,
    • аўтара:к падкастаў і вядоўцаў шоў,
    • пісьменніц і пісьменнікаў,
    • прадстаўні:ц культурнай і мастацкай сферы,
    • квір-актывістак і актывістаў.

    Што будзе?

    Плануецца 4 насычаныя дні нефармальнай адукацыі, інтэрактыву і актыўнага ўдзелу. Аснова Летніка – навучанне праз досвед, перажыванне і гульнявыя фарматы.

    На Летніку будзе магчымасць:

    • паглыбіцца ў тэму правоў чалавека на базавым узроўні,
    • даведацца больш пра тэмы ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, стану ўразлівых групаў у грамадстве,
    • прыняць удзел у форум-тэатры і даследаваць сацыяльныя сітуацыі праз дзеянне і рэфлексію,
    • пазнаёміцца са сваёй ксенафобіяй у межах адукацыйнага ларпу,
    • навучыцца бачыць праявы стыгматызацыі і дыскрымінацыі ды даведацца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай ды актывісцкай дзейнасці.

    Чаго чакаюць ад удзельніц ды ўдзельнікаў?

    • Наяўнасці досведу ў журналістыцы / распаўсюдзе інфармацыі / пісьменніцтве / мастацтве.
    • Зацікаўленнасці тэмамі правоў чалавека, ксенафобіі і недыскрымінацыі.
    • Удзелу ўва ўсіх мерапрыемствах на працягу Летніка і гатоўнасці працаваць у камандзе з іншымі.
    • Гатоўнасці актыўна выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай і актывісцкай дзейнасці. 

    Як падаць заяўку

    Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу ў адборы трэба запоўніць гэтую форму да 3 ліпеня 2026 года ўключна.

    У форме трэба пакінуць кантакты прадстаўні:ц беларускіх медыя і НДА, якія могуць вас верыфікаваць.

    • Удзел у школе бясплатны: J4T бярэ на сябе выдаткі па арганізацыі праграмы, па запрашэнні экспертак, па арганізацыі харчавання і пражывання на лакацыі.
    • Ёсць магчымасць забяспечыць квіткамі на дарогу да Варшавы тых, каму гэта патрэбна.
    • Адабраныя ўдзельні:цы бяруць на сябе выдаткі на страхоўку на тэрыторыі Польшчы падчас знаходжання на Летніку.
    • Візавая падтрымка не забяспечваецца. 
    • Чакаецца поўнае ўключэнне ў працоўныя працэсы Летніка.

    Пра вынікі адбору паведамяць пасля 13 ліпеня.

    Летнік Разнастайнасці – гэта таксама супольнасць. За сем гадоў сфармавалася сетка выпускні:ц, якія выкарыстоўваюць атрыманы досвед і веды ў сваёй прафесійнай дзейнасці, грамадскай працы і штодзённым жыцці. Удзельні:цы гэтага года таксама змогуць далучыцца да інклюзіўнай супольнасці.

    Калі засталіся пытанні, можна пісаць на event@j4t.info

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.