• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сканчаецца рэгістрацыя на курс «Журналістыка дадзеных» (да 29 верасня)

    Адукацыйны курс. Мінск-Вільня 03.10 - 12.12 2015.

    Выява: datadrivenjournalism.net

    Запрашаем журналістаў, якія хацелі б навучыцца ствараць інфаграфіку і эфектыўна працаваць з вялікімі масівамі дадзеных.

    Курс цалкам арыентаваны на практыку. За кароткі тэрмін удзельнікі засвояць тэхнічныя і творчыя аспекты візуалізацыі дадзеных для СМІ.

    Удзельнікі курса атрымаюць унікальны набор навыкаў, навучацца знаходзіць і апрацоўваць дадзеныя, знаходзіць у іх гісторыі, даведаюцца пра інструменты, якія дазволяць ствараць якасныя візуалізацыі ў сціслыя тэрміны. Навучанне вядзецца метадам стварэння статычнай і інтэрактыўнай інфаграфікі з дапамогай пакета Tableau Pub­lic ды інш.

    Праграма спалучае вывучэнне інфадызайна з практычным засваеннем мультымедыйных накірункаў падачы  інфармацыі ў СМІ.

    Лекцыйныя і практычныя заняткі будуць прысвечаныя праектаванню інфаграфікі, асаблівасцям працы дата-журналіста і інфаграфера.

    Курс мае на мэце падрыхтоўку комплексных спецыялістаў па стварэнні інфаграфікі для друкаваных і інтэрнэт-СМІ.

    Таксама ў праграме:

    - гісторыя і культура інфаграфікі,

    - візуалізацыя і прэзентацыя абстрактных лічбавых  дадзеных, а таксама ўзаемасувязяў і паняццяў;

    - асновы прэзентацыі дадзеных;

    - пошук, апрацоўка і чыстка дадзеных.

    Па выніках курса кожны ўдзельнік, выкарыстоўваючы атрыманыя веды і досвед, з дапамогай трэнераў падрыхтуе ўласны праект па журналістыцы дадзеных.

    Да ўдзелу запрашаюць журналістаў, якія ўжо маюць досвед працы, выпускнікоў факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнтаў з Мінска і рэгіёнаў.

    Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у снежні 2015 года.

    Апісанне курса:

    Курс «Журналістыка дадзеных» пачнецца 3 кастрычніка і скончыцца 12 снежня.

    Ён складаецца з васьмі заняткаў у Мінску і майстар-класа замежнага трэнера ў Вільні (снежань).

    Заняткі будуць праводзіцца па суботах з 11.00 да 14.00.

    Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Data») да 29 верасня.

    Удзельнікі мусяць АБАВЯЗКОВА мець свае ноўтбукі для працы падчас заняткаў.

    Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

    1. Кароткі расповед пра сябе.

    2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці