• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў у Еўрасаюзе (да 15 снежня)

    Еўрасаюз у рамках праграмы падтрымкі павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кадраў (EU4Belarus SALT II) прапануе падтрымку для супрацоўнікаў і навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў.


    Мэтай называецца падтрымка беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў, якія пацярпелі ад цяперашняга палітычнага крызісу ў Беларусі.

    У межах гэтага конкурсу могуць фінансавацца:

    • стыпендыяльныя акцыі па акадэмічным абмене ў вышэйшых навучальных установах для паляпшэння прафесійнага вопыту, знаёмства з акадэмічнымі калегамі, распрацоўкі курсу або вучэбнай праграмы;

    • стыпендыяльныя мерапрыемствы для правядзення даследаванняў у канкрэтнай вобласці ў вышэйшых навучальных установах або даследчых цэнтрах, уключаючы час працы ў бібліятэках і архівах, палявыя работы (збор дадзеных). Гэта можа ўключаць міжнароднае супрацоўніцтва, якое вядзе да напісання навуковых артыкулаў;

    • стыпендыяльныя акцыі для неаплатнай стажыроўкі ў вышэйшай навучальнай установе або навукова-даследчым цэнтры.

    Праграма разлічана на:

    • выкладчыкаў універсітэтаў;

    • даследчыкаў у даследчых інстытутах;

    • аспірантаў.

    Умовы для падачы заяўкі:

    • трэба быць фізічнай асобай і грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, пры гэтым пражываць у краіне-члене ЕС* або адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна);
      * У выпадку пражывання за межамі Беларусі тэрмін не павінен перавышаць 4 гадоў на момант падачы заявы

    • несці прамую адказнасць за падрыхтоўку і кіраўніцтва акцыяй, а не выступаць у якасці пасярэдніка;

    • праграма разлічана на дзеючых або былых выкладчыкаў або навукоўцаў у вышэйшай навучальнай установе або навукова-даследчай установе, уключаючы аналітычныя і даследчыя цэнтры;

    • трэба прадэманстраваць, што заяўнік падвяргаўся пагрозам, рэальнаму пераследу/рэпрэсіям або сутыкаўся з рызыкай пагроз, пераследаў, рэпрэсій па палітычных матывах (на падставе афіцыйных пратаколаў або іншых дакументаў, такіх як рэкамендацыйныя лісты, выдадзеныя незалежнымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцамі).

    Памер грантаў*:

    • мінімальная сума: 5518 Еўра (мін 89 дзён (не менш за 3 месяцы))

    • максімальная сума: 19 220 еўра (максімум 310 дзён (не больш за 10 месяцаў))

      *Сума гранта будзе разлічвацца згодна з запланаванымі каляндарнымі днямі стыпендыі, якія не перавышаюць 10 месяцаў, і выплачвацца ў адпаведнасці з часам, які быў фактычна затрачаны на стыпендыю.

    ​Працягласць праектаў:

    • Запланаваная працягласць складае мінімум тры месяцы (89 дзён), але не можа перавышаць дзесяць месяцаў (310 дзён).

    • Чакаецца, што прадастаўленне стыпендый пачнецца з 1 красавіка 2024 года і завершыцца да 30 чэрвеня 2025 года.

    Для падачы заяўкі перайдзіце па спасылцы.

    Дэдлайн — 15 снежня 2023 года.

    Да заканчэння тэрміну падачы будзе размешчаны відэазапіс з інфармацыяй пра тое, як запаўняць заяўкі. Запланаваная дата публікацыі — 14 лістапада 2023 года. Поўная інфармацыя — па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці